Таццяна Міхайлаўна Ледаўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Міхайлаўна Ледаўская
Пол жанчына
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзілася 21 мая 1966(1966-05-21)[1] (57 гадоў)
Грамадзянства
Рост 171 см
Вага 60 кг

Таццяна Міхайлаўна Ледаўска́я (нар. 21 мая 1966, Шчокіна, Тульская вобласць, РСФСР, СССР) — савецкая і беларуская лёгкаатлетка, спецыялізавалася ў спрынце і бар’ерным бегу. Рэкардсменка свету (у камандзе), чэмпіёнка свету і алімпійская чэмпіёнка. Заслужаны майстар спорту СССР (1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 21 мая 1966 года ў г. Шчокіна Тульскай вобласці РСФСР. Там пачала трэніравацца пад кіраўніцтвам Анатоля Іванавіча Бадуева.

У 1988 годзе спартсменка, выйграўшы чэмпіянат СССР, адабралася ў зборную СССР на Алімпійскія гульні ў Сеуле. У фінале Гульняў на дыстанцыі 400 метраў з бар’ерамі Таццяна Лядоўская лідзіравала аж да апошняга метра і толькі ў фінішных клетках саступіла адну сотую секунды Дэбі Флінтаф-Кінг. Лядоўскай удалося заваяваць золата і ўсталяваць сусветны рэкорд у эстафеце 4×400 метраў, дзе яна стартавала на першым этапе.

На чэмпіянаце свету ў Токіа ў 1991 годзе Таццяна заваявала дубль у эстафеце 4×400 і 400 метраў з бар’ерамі.

Таццяна Лядоўская ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях 1992 (Аб’яднаная каманда) і Алімпійскіх гульнях 1996 (за Беларусь).

У 1991 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.

Займала пасаду генеральнага сакратара Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі і старэйшага трэнера нацыянальнай каманды.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Tatyana Ledovskaya // World Athletics database

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]