Таццяна Паўлаўна Станішэўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Паўлаўна Станішэўская
Дата нараджэння 11 ліпеня 1946(1946-07-11) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Таццяна Паўлаўна Станішэўская (нар. 11 ліпеня 1946, Мінск) — беларускі савецкі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1974 годзе. З 1974 года — архітэктар, старшы архітэктар БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: генеральныя планы Белаазёрска (1975), Докшыцаў, Езярышча (1976), Жабінкі, Нясвіжа (1978), Браслава (1980), ПДП Талачына (1979); у аўтарскім калектыве: генплан Стоўбцаў (1977), ПДП Паўднёвага жылога раёна Пінска (1984), праект рэгенерацыі Нясвіжа (1986).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]