Таццяна Сямёнаўна Скарбіловіч
Таццяна Сямёнаўна Скарбіловіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 студзеня 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2014 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гельмінтолаг |
Навуковая сфера | гельмінталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат біялагічных навук[1] (1935) і доктар біялагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Skarbilovich».
|
Таццяна Сямёнаўна Скарбіловіч (24 студзеня 1904, Аўгустова, Гродзенская губерня — 2014) — гельмінтолаг. Кандыдат біялагічных навук (1935). Доктар біялагічных навук[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і паштова-тэлеграфнага служачага. У 1927 годзе скончыла біялагічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З юнацтва захаплялася назіраннямі за жывымі арганізмамі і гэта цікавасць прывяла яе ва ўніверсітэцкую паразіталагічную лабараторыю пад кіраўніцтвам лідара савецкай гельмінталогіі Канстанціна Іванавіча Скрабіна[2].
Пасля заканчэння ўніверсітэта займалася гельмінталогіяй далей, публікавала працы па пытаннях фаўны, біялогіі гельмінтаў жывёл. Па запрашэнні К. І. Скрабіна пачала працаваць ва Усесаюзным інстытуце гельмінталогіі, дзе стала адным з пачынальнікаў фітагельмінталогіі[2].
У 1935 годзе Т. Скарбіловіч была прысвоена навуковая ступень кандыдат біялагічных навук без абароны дысертацыі[2].
Доктарская дысертацыя была прысвечана вывучэнню біялогіі і экалогіі бураковай нематоды (Heterodera schachtii)[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вынікі працы па вывучэнні дзясяткаў відаў фітагельмінтаў былі абагульненыя ў манаграфіі «Нематодныя захворванні сельскагаспадарчых раслін», якая была перакладзена на кітайскую мову і выдадзена ў КНР. Ёю былі абгрунтаваныя 8 новых сямействаў, вылучаныя 11 новых падсямействаў і апісаны чатыры віды нематод[2].
Акрамя гэтага вывучала ўплыў гама-прамянёў і высокавольтных імпульсаў электрычнага току на галавую нематоду гародніных культур[2].
Пад кіраўніцтвам Т. Скарбіловіч прайшлі стажыроўку больш за 100 спецыялістаў-фітагельмінтолагаў, падрыхтаваны 22 кандыдаты і 2 доктары[2].
Напісала звыш 100 навуковых прац[2].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Нематодные болезни сельскохозяйственных растений. — Москва : Сельхозгиз, 1951. — 56 с. : илл. ; 20 см. — Перед загл. авт.: Т. С. Скарбилович, канд. биол. наук. — 10000 экз. — 85 к. — 51-13550
- Отечественная литература по нематодам растений, насекомых, почвы и водной среды за период с 1874 по 1975 гг.
- Скарбилович, Т. С. К расшифровке биологического цикла Capillaria mucronata (Molin, 1858), нематоды мочевого пузыря соболей, куниц и норок // Докл. АН СССР. Н. С. 1945. Т. 48, № 9. С. 717—718.
- Скарбилович, Т. С. Установление у Capillaria putorii (Rud., 1819) двух различных типов цикла развития // Докл. АН СССР. Н. С. 1945. Т. 50. С. 533—534.
- Скарбилович, Т. С. Феномен сезонной дестробиляции у цестоды Mesocestoides lineatum, паразитирующий у серебристо-черных лисиц // Докл. АН СССР. Н. С. 1945. Т. 46, № 4. С. 187—188.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Была членам Навуковага савета па прысваенні навуковых ступеняў, нематоднай камісіі Аддзялення аховы раслін УАСГНІЛ[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Неаднаразова была ўдзельнікам ВДНГ і атрымала там срэбны і залаты медалі[2].
Адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[2].
Спіс абаснаваных сямействаў (няпоўны)
[правіць | правіць зыходнік]- Ecphyadophoridae
- Dolichodoridae
- Iotonchidae
- Atylenchidae
- Sphaerulariidae
- Heteroderidae — Разнаскурыя нематоды
Зноскі
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскай губерні
- Памерлі ў 2014 годзе
- Кандыдаты біялагічных навук
- Дактары біялагічных навук
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары заалагічных таксонаў
- Гельмінтолагі
- Паразітолагі
- Заолагі Расіі
- Заолагі СССР