Таццяна Сямёнаўна Бойка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Таццяна Сямёнаўна Шляхто)
Таццяна Сямёнаўна Бойка
Дата нараджэння 24 лістапада 1955(1955-11-24)[1] (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці суддзя, скакун у вышыню
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Таццяна Сямёнаўна Бойка, дзяв. Таццяна Сямёнаўна Шляхто (нар. 1955, Віцебск) — беларуская скакуха ў вышыню, юрыст. Удзельніца Летніх Алімпійскіх гульняў (1976), суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 1997).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1955 годзе ў Віцебску.

У скачках у вышыню ў 1976 годзе заняла шостае месца на Алімпійскіх гульнях у Манрэалі, у 1977 годзе заваявала бронзу Універсіяды ў складзе зборнай СССР. У гэтай жа дысцыпліне таксама была чэмпіёнкай СССР 1976 года (з асабістым рэкордам 1,90 м), 1977 года (абодва чэмпіянаты на адкрытым паветры), перамагла і на чэмпіянаце СССР па лёгкай атлетыцы ў памяшканні ў 1977 годзе.

У 1981 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1983 года па 1992 год — выкладчык юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1992 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1992—1997 гадах працавала на кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтар больш як 40 навуковых публікацый, у тым ліку некалькіх манаграфій у галіне фінансавага права. Мае вучонае званне дацэнта.

Са студзеня 1997 года суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

У адказ на рэзкія меры супраць пратэстаў у Беларусі (2020–2021), атрымала забарону на ўезд у краіны Прыбалтыкі[2][3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. У 2005 годзе аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2019)[4].

Зноскі