Таццяна Уладзіміраўна Звярко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Уладзіміраўна Звярко
Род дзейнасці палітычны вязень
Дата нараджэння 19 студзеня 1979(1979-01-19) (45 гадоў)
Грамадзянства Беларусь

Таццяна Уладзіміраўна Звярко (нар. 19 студзеня 1979) — палітычная зняволеная, абвінавачаная і асуджаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Палітычны пераслед 2020—2022[правіць | правіць зыходнік]

Да абвінавачвання па крымінальнай справе Таццяна 17 гадоў працавала ў Лідскім райвыканкаме старэйшым інспектарам у аддзеле дакументацыйнага забеспячэння, не мела спазненняў ці спагнанняў. Вядома, што прадстаўнік улады, якога нібыта абразіла Таццяна ў сувязі з падзеямі жніўня 2020 года, — гэта намеснік начальніка лідскага РАУС Дзяніс Жынко, з якім яна была асабіста знаёма і якому напісала асабістае паведамленне, калі пабачыла фота апошняга, дзе ён кіруе разгонам акцыі пратэсту. Таксама яна нібыта пакінула некалькі публічных каментароў пра таго міліцыянта і Лукашэнку[2].

У жніўні 2021 ў Лідзе суддзя Ігар Кашко асудзіў Таццяну Звярко на 1 год і 6 месяцаў калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 КК РБ (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК РБ (Абраза прэзідэнта), таксама суддзя абавязаў Таццяну сплаціць 2 тысячы рублёў пацярпеламу міліцыянту — за маральную шкоду. Таццяна ўзялі пад варту ў зале суда[3]. На момант затрымання яна знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку, малодшаму сыну Ягору быў 1 год і 8 месяцаў, што паводле беларускага заканадаўства (арт. 63 КК РБ) з’яўляецца змягчальнымі абставінамі, але гэта не перашкодзіла суддзі вынесці рэальны тэрмін[4][5].

10 жніўня 2021 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт і Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволеннай[6]. Такім чынам Таццяна далучылася да палітычных зняволенных, чый крымінальны пераслед звязаны з дыфамацыйнымі артыкуламі (у адрозненні ад паклёпу дыфамацыя выяўляецца ў тым, што ў публікацыях і іншых крыніцах можа распаўсюджвацца не толькі ілжывая інфармацыя, але і аб’ектыўная), за дэкрэміналізацыю адказнасці па якім даўно выступаюць беларускія і міжнародныя праваабаронцы[7][8].

Таццяна утрымліваецца ў гомельскай калоніі № 4.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]