Таццяна Фёдараўна Дзяругіна
Таццяна Фёдараўна Дзяругіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1928 (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | дэндралогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат біялагічных навук (1967) |
Альма-матар | |
Прэміі |
Таццяна Фёдараўна Дзяру́гіна[1] (13 чэрвеня 1928, Мінск) — вучоны ў галіне дэндралогіі, кандыдат біялагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 13 чэрвеня 1928 года ў Мінску. У 1952 годзе скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1963 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР. У 1967 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Отношение древесных растений к влажности почвы». З 1970 года на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Т. Ф. Дзяругінай належаць навуковыя працы па біялогіі дрэвавых раслін, праблемах інтрадукцыі і акліматызацыі дрэў і хмызнякоў, вывучэнню іх анатоміі, марфалогіі і экалогіі, адносін да святла, вільгаці, якасці глебы, па тэорыі і практыцы ўвядзення ў лясную гаспадарку і зялёнае будаўніцтва і інш.[2]
Сярод апублікаванага:
- Отношение древесных растений к влажности и кислотности почвы / Институт экспериментальной ботаники АН БССР; [ред. акад. АН БССР П. П. Роговой] — Минск: Наука и техника, 1966. (разам з А. Ф. Івановым і А. У. Панамаровай);
- Древесные растения и влажность почвы / Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники — Минск: Наука и техника, 1972. (разам з М. Д. Несцяровічам);
- Иванов А. Ф., Кравченко Л. В., Дерюгина Т. Ф., Новикова А. А., Рахтеенко Л. И. Биология древесных растений / Под ред. А. Ф. Иванова; Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича — Минск: Наука и техника, 1975. (у сааўтарстве);
- Сезонный рост лиственных древесных пород — Минск: Наука и техника, 1984. (манаграфія) (руск.).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Дзяржаўная прэмія БССР 1976 года за цыкл прац па вывучэнню марфалагічных, фізіялагічных і біялагічных асаблівасцей дрэвавых[1].
Зноскі
- ↑ а б ЭПБ, 1983
- ↑ Дерюгина, Татьяна Федоровна (кандидат биологических наук)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дзяругіна Таццяна Фёдараўна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 191. — 522 с. — 10 000 экз.