Тацінасін Цуёсі
Тацінасін Цуёсі | |
---|---|
груз. ლევან გორგაძე | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Імя пры нараджэнні | груз. ტოჩინოშინ სუმოისტი |
Спецыялізацыя | Сумо[1] |
Нарадзіўся |
13 кастрычніка 1987 (36 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 1,92 м |
Вага | 177 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тацінасін Цуёсі (яп.: 栃ノ心剛 Тацінасін Цуёсі, сапраўднае імя Леван Горгадзе, нарадзіўся 13 кастрычніка 1987, Мцхета, Грузія) — прафесійны барэц сумо, другі пасля Какая грузінскі секіторы. Мянушка складаецца з традыцыйных для Касугана-бея «Тоці» - конскі каштан і «Сін» - сэрца. У студзені 2018 года выйграў Кубак Імператара як трэці еўрапейскі барэц (пасля балгарына Катаосю і эстонца Барута ). Пасля майскага басі 2018 года атрымаў ранг адзекі — таксама трэцім з еўрапейцаў.
Кароткае апісанне кар'еры
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся барацьбой з дзяцінства. Прызёр юнацкіх чэмпіянатаў Еўропы па дзюдо і самба. Сярэбраны прызёр (асабісты і ў камандзе) юніёрскага чэмпіянату па сумо у 2005 годзе, дзе разам з ім выступаў будучы камусубі Гагамару . Стажыраваўся ва ўніверсітэце Ніхон, у 2005 годзе залічаны ў Касугана-бея. Дасягнуў макууці за 13 турніраў, што з'яўляецца вельмі добрым вынікам. У вышэйшым дывізіёне тройчы паказваў вынік дзюн-юсе (віцэ-чэмпіён), уладальнік вялікага Імператарскага Кубка на Хацу басі 2018 года. Пяць разоў заахвочваўся прэміямі за баявы дух і адзін раз прэміяй за тэхнічную дасканаласць. Вышэйшы ранг за кар'еру - адзекі. Надае асаблівую ўвагу добрым манерам, яго настаўнік настойвае, каб ён быў лепшы за сапраўдных японцаў.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) — Japan Sumo Association. Праверана 4 мая 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]