Таці (меч)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Таці работы бідзэнскага каваля Асафунэ Сукэсады (1515)

Та́ці (яп.: 太刀, たち — «вялікі меч»[1]) — доўгі, вялікі, двухручны японскі меч. Таксама — агульная назва ўсіх разнавіднасцей доўгіх і вялікіх японскіх мячоў, якія супрацьпастаўляліся больш кароткім і меншым мячам тыпу катана[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ляза — больш 60,6 см (звыш 2 шаку)[1]. Насіўся на поясе на падвесках, паралельна зямлі, лязом (выгінам) уніз[1] у адрозненне ад катаны, якую насілі за поясам, лязом (выгінам) угору[1]. Да Х стагоддзя быў прамым двухбаковавострым мячом, пасля стаў выгнутым аднабаковым. Дзяліўся на цырыманіяльныя і баявыя падвіды. Першыя мелі вытанчана аздобленыя дзяржальні і похвы, з накладнымі стужкамі, інкрустацыямі ці малюнкамі. У залежнасці ад металу ўпрыгажэнняў, адрознівалі залатыя, сярэбраныя, варанёныя (стальныя) таці[1]. З ХІІІ стагоддзя дзяржальні і похвы пакрываліся, як правіла, каляровай шнуроўкай ці скурай жывёл[1]. Насіўся імператарам, членамі імператарскага дома, прыдворнымі арыстакратамі, заможнымі самураямі ўзроўню магнатаў ці старшын[1]. Часта выкарыстоўваўся ў пары з малым мячом вакідзасі, або кароткім мячом танто.

«Дайкатана»[правіць | правіць зыходнік]

Іншую назву гэтай зброі — дайто (яп.: 大刀?, літаральна «вялікі меч») — у заходніх крыніцах калісьці памылкова чытаюць як «дайкатана». Памылка паходзіць ад няведання аб розніцы паміж дыялектамі японскай мовы; чытанне іерогліфа 刀 — «катана», але ёсць і іншае — «то:». Сярод іншага, гэта неправільнае чытанне выкарыстоўваецца ў назве кампьютарнай гульні Daikatana.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Коваленко О. Самурайські хроніки. Ода Нобунаґа. — К.: Дух і Літера, 2013. — C. 544.
  2. Вялікі слоўнік японскай мовы (VIII:944).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]