Тачкі (мультфільм)
Тачкі![]() | |
---|---|
Cars | |
![]() | |
Жанр | кінакамедыя, бадзі-муві[d] і флэшбэк-фільм[d] |
Рэжысёры | |
Прадзюсары | |
Аўтары сцэнарыя | |
Кампазітары | |
Краіна | |
Працягласць | 117 хв. |
Прэм’ера | 2006 |
Бюджэт | 120 млн дол. |
Зборы | 462 216 280 дол. |
IMDb | ID 0317219 |
Наступны мультфільм | Тачкі 2 |
![]() |
«Тачкі» (англ.: Cars) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2006 года. Пераможца прэміі «Эні» (2006) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм» і прэміі «Залаты глобус» (2007) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Фільм прысвечаны другому рэжысёру Джо Рэнфту, які загінуў у аўтамабільнай аварыі 16 жніўня 2005 года. Мультфільм выйшаў на экраны праз 10 месяцаў пасля гібелі аніматара.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Герой карціны — гоначны аўтамабіль NASCAR па імі Маланка Мак-Куін, які звыкся жыць толькі на гоначнай трасе. На Кубку Вялікага поршня ён з-за трэснутых задніх покрывак прыходзіць на фініш адначасова з іншымі ўдзельнікамі — чэмпіёнам Кінгам і грубіянам Чыка Хікс, з-за чаго арганізатары гонак вырашаюць правесці вырашальную гонку ў Каліфорніі.
Па дароўе туды з-за каманды вулічных гоншчыкаў Мак-Куін e сне вывальваецца з трэйлера Мака, які яго вязе. У надзеі нагнаць яго, Маланка у цемры збіваецца з дарогі, парушае ўсе магчымыя і немагчымыя правілы і аказваецца ў пазаштатным гарадку Радыятар-Спрынгс на Шашы 66. Там Маланку Мак-Куіна арыштоўваюць за тое, што ён сапсаваў дарогу.
Пакуль Маланка знаходзіцца пад арыштам і чыніць дарогу, ён бліжэй знаёміцца з насельніцтвам гарадка.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Тачкі (мультфільм) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)