Таіравэ
| Пасёлак гарадскога тыпу | |
| Таіравэ | |
|---|---|
| укр.: Таїрове | |
| 46°21′54″ пн. ш. 30°38′48″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вобласць | Адэская вобласць |
| Раён | Авідзіяпольскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1909 |
| ПГТ з | 1982 |
| Плошча | 8,469 км² |
| Вышыня цэнтра | 19 м |
| Водныя аб’екты | Sukhyi lyman[d] |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 3250 чалавек (2017) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +380-48 |
| Паштовы індэкс | 65496 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Таіравэ[1] (укр.: Таї́рове) — пасёлак гарадскога тыпу ў Авідзіяпольскім раёне Адэскай вобласці Украіны. Чыгуначны прыпыначны пункт "13-ы км". Адзін з цэнтраў вінаградарства і вінаробства ва Украіне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлак паўстаў на землях Адэскай гарадской думы ў выніку стварэння першай навукова даследчай ўстановы краю - Інстытута вінаградарства і вінаробства, які заклаў Васіль Таіраў. Спачатку, 5 люты 1905 г., ён адкрыў на Новым рынку Адэсы ў адным пакоі невялікую хімічную і мікрабіялагічную лабараторыю з пачатковым капіталам у 2 тыс. руб. Неўзабаве лабараторыя перарасла ў вінаробную станцыю вінаградараў і вінаробаў. На працягу 1910-1912 гг. на левым беразе Сухога лімана ўзвялі адміністрацыйны корпус, дамы для навукоўцаў, казарму для рабочых з лазняй і пральняй, вінны склеп на тры паверхі, іншыя гаспадарчыя пабудовы. У першае дзесяцігоддзе свайго існавання ўстанова прымала ўдзел у шэрагу нацыянальных і міжнародных выстаў, на якіх атрымлівала высокія ўзнагароды. 8 лютага 1915 г. дзякуючы Дэпартаменту земляробства на станцыі стварылі Вышэйшыя курсы вінаградарства з гадавым тэрмінам навучання. Сёння гэта ўкраінскі Нацыянальны навуковы цэнтр "Інстытут вінаградарства і вінаробства імя В. Таірава".
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

