Таіса Паўлаўна Агафоненка
Таіса Паўлаўна Агафоненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1927 (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Маці | Вера Ільінічна Гаўрылюк[d] |
Род дзейнасці | артыстка |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Таіса Паўлаўна Агафо́ненка (нар. 29 сакавіка 1927, г. Кляшчэле[1], або в. Волька Выганоўская[2][3], Беластоцкае ваяводства, Польшча) — майстар мастацкага саломапляцення. Дачка Веры Ільінічны Гаўрылюк[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў сям’і Паўла Іванавіча і Веры Ільінічны Гаўрылюкоў (у дзявоцтве Карпюк). Бацькі нарадзіліся недалёка ад Белавежскай пушчы. Бацька ўдзельнічаў у стварэнні ў сваёй вёсцы тэатральных пастановак, збіраў фальклор[3].
Калі пасля Другой сусветнай вайны Беласточчыну перадалі Польшчы, Гаўрылюкі выехалі ва Украіну, але ўрэшце вярнуліся ў Брэст[3].
Скончыла ў 1957 годзе Мінскае мастацкае вучылішча[1]. Вучылася ў А. Мазалёва, П. Масленікава[2]. З 1965 года працуе на Мінскай мастацка-галантарэйнай фабрыцы, дзе заснавала промысел саломапляцення[1].
Удзельнік мастацкіх выставак з 1960 года. Член БСМ з 1986 года. Жыве ў Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рабіла роспіс па тканіне, апошнія гады працуе ў тэхніцы саломкі[2].
Аддае перавагу кампазіцыям на матывы народных святаў і абрадаў, анімалістычнаму жанру[1].
Асноўныя творы: кампазіцыі «Маладая маці», «Па грыбы», «Пастух», «Гануля», «Ехаў дзед на кірмаш», «Каляднікі», «Настачка», шматлікія саламяныя конікі і павукі. Творы знаходзіяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі[2].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Агафоненка Таіса Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Pawlik z Wólki czyli Paweł Gawryluk. Pojechali ze strachu
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Наталля РУСАК. Мроя-конь Таісы Агафоненка // «Культура». 10 (828) 08.03.2008
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Агафоненка Таіса Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.