Таўматавакатангіангакаававатаматэатурыпукакапікімаўнгахаранукупакаівенуакітанатах
| Таўматавакатангіангакаававатаматэатурыпукакапікімаўнгахаранукупакаівенуакітанатах | |
|---|---|
| маары: Taumatawhakatangihangakōauauotamateapōkaiwhenuakitānatahu | |
Выгляд узгорка, таблічка з назвай | |
| Найвышэйшы пункт | |
| Абсалютная вышыня | 305 м[1] |
| Размяшчэнне | |
| 40°20′46″ пд. ш. 176°32′25″ у. д.HGЯO | |
Таўматавакатангіангакаававатаматэатурыпукакапікімаўнгахаранукупакаівенуакітанатаху (маары: Taumatawhakatangihangakoauauotamateaturipukakapikimaungahoronukupokaiwhenuakitanatahu) — узгорак вышынёй 300 м, у Новай Зеландыі. Гэтая назва часта скарачаецца мясцовымі жыхарамі да Таумата для палягчэння ў размовах. Прыблізны пераклад гэтага слова гучыць так: «Вяршыня ўзгорка, дзе Таматэа, мужчына з вялікімі каленамі, які скручваўся, залазіў і праглынаў горы, вядомы як ядок зямлі, іграў на сваёй флейце для сваёй каханай.» Гэты тапонім, які змяшчае 82 літары (у беларускай траскрыпцыі), лічыцца самым доўгім у свеце.
Існуе некалькі версій вымаўлення гэтай назвы. Напрыклад, у Кнізе рэкордаў Гінэса запісаная назва, якая складаецца з 92 літар (на англійскай мове).
Жыхары Уэльса, дзе знаходзіцца населены пункт з адным з найдоўгіх у свеце назваў, сцвярджаюць, што гэты тапонім быў выдуманы спецыяльна для таго, каб апярэдзіць самую доўгую назву ў Вялікабрытаніі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Ланвайр Пулгвінгіл
- Бангкок — афіцыйная назва горада таксама з’яўляецца адной з найдоўгіх назваў у свеце
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 25 студзеня 2026.