Ткуарчалскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ткуарчалскі раён
Тҟәарчал араион
Краіна

Абхазія

Адміністрацыйны цэнтр

Горад Ткварчал

Насельніцтва (2003)

14 777

Ткуарчалскі раён на карце

Каардынаты: 42°50′00″ пн. ш. 41°45′00″ у. д. / 42.833333° пн. ш. 41.75° у. д. (G) (O) (Я)
Ткуарчалскі раён на карце Абхазіі

Ткуарчалскі раён (абх.: Тҟәарчал араион) — раён (адзінка адміністрацыйнага падзелу) Абхазіі. Створаны ў 1994 годзе з часткі тэрыторыі Галскага і Ачамчырскага раёнаў.

Знаходзіцца на ўсходзе краіны, мяжуе з Ачамчырскім раёнам на поўначы і захадзе, Галскім на поўдні, з Грузіяй на ўсходзе. Выхаду да Чорнага мора на мае. Адміністрацыйны цэнтр - Ткварчэлі. Насельніцтва 14,7 тысяч чалавек (2003). Этнічны склад: абхазы — 37,8 %, грузіны — 55,2 %, рускія — 4,9 %, армяне — 0,5 %.