Тладыянта няпэўная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тладыянта няпэўная
Thladiantha dubia 001 by peganum.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thladiantha dubia Bunge., 1833

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22422
NCBI  210344
EOL  584318
IPNI  294067-1
TPL  kew-2434726

Тладыянта няпэўная[3][4] (Thladiantha dubia) — расліна роду Тладыянта (Thladiantha) сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae), якая расце на расійскім Далёкім Усходзе і ў Паўночна-Усходнім Кітаі, дзе абмежавана культывуецца ў дэкаратыўных мэтах. Яна таксама інтрадукавана ў краіны Еўропы, ЗША і Канаду.

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя. 1872 г., Часопіс «La Belgique horticole» № 22 (plate 6)
Спелы плод
Клубні

Тладыянта няпэўная — шматгадовая травяністая ўчэпістая двухдомная ліяна з адтапырана-валасістымі сцебламі і з сэрцападобным цэльнакрайнім, з вонкавага боку лямцавым лісцем. Плады, якія памерам і формай нагадваюць дробныя агуркі (3 х 7-8 см), да канца верасня чырванеюць, становяцца мяккімі і вельмі салодкімі. У мякаці заключана 40-100 цёмных насенін з цвердай лупінай.

Жыццё тладыянты няпэўнай цесна звязаная з яе апыляльнікам— маленечкай дзікай пчалой віду Ctenoplectra davidi. Гэта насякомае з вечара залазіць у раскрыты бутон мужчынскай кветкі. Пераначаваўшы ў цяпле, пчолка на наступную раніцу пералятае да жаночай кветкі і пакідае прынесены пылок на лычык. Гэтая пчолка ніколі не наведвае бахчавыя культуры і, наадварот, свойскія</nowiki>пчолы, а таксама чмялі і восы, якія апыляюць агуркі, дыні і гарбузы, не заўважаюць кветак тладыянты няпэўнай. Мабыць, гэта акалічнасць і прывяла да таго, што ў тладыянты няпэўнай над насенным размнажэннем пераважае вегетатыўнае.

На кожным нізка нахіленым над зямлёй участку надземнага парастка і на ўсіх падземных парастках фармуецца ланцужок клубняў памерам 2-8 см, неядомых. Так як з кожнага клубня наступнай вясной выцягваецца новы парастак і пад зямлёй зноў вырастаюць злучаныя ў выглядзе ланцужкі клубні, то расліна на працягу некалькіх гадоў займае даволі вялікую плошчу (да 10-12 квадратных метраў), утвараючы густую і хутка павялічвальную ў аб’ёме групу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Прекрасный сад своими руками. Иллюстрированный справочник цветовода, Данилов В. В., М: «Аделант», 2012 г., 288 с., ISBN 978-5-93642-319-2. С. 226 (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]