Тлушчанка звычайная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тлушчанка звычайная
Insects Beware^ - geograph.org.uk - 831620.jpg
Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pinguicula vulgaris L., 1762

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34442
NCBI  204362
EOL  577827
GRIN  t:430903
IPNI  526527
TPL  tro-18300004

Тлушчанка звычайная[3] (Pinguicula vulgaris) — шматгадовая травяністая расліна; тыпавы від[4] роду Тлушчанка сямейства Плывунцовыя (Lentibulariaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Illustration Pinguicula vulgaris0.jpg
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Pinguicula vulgaris subsp. bicolor 01.jpg
Кветкі

Шматгадовыя травяністыя расліны з вельмі кароткім карэнішчам.

Лісце амаль сядзячае, сабрана ў прыкаранёвую разетку, даўгавата-эліптычнай формы, звужаныя да аснавання, 2-4 см даўжынёй і 0,6-2 см шырынёй, з жалезістай-клейкай светла-зялёнай верхняй паверхняй.

Кветкі размяшчаюцца на адным або некалькіх, спачатку густа пакрытых дробнымі валасінкамі, кветканосах 5-17 см вышынёй, панікшым. Кубачак, пакрыты рэдкімі кароткімі жалезістымі валасінкамі, складаецца з яйкападобных або даўгавата-эліптычных тупазавостраных долей. Вяночак сіне-фіялетавага колеру, 15-20 мм даўжынёй разам са шпорцам, зеў пакрыты даволі доўгімі бялёсымі валасінкамі. Шпорац шылападобнай формы, амаль у два разы карацей астатняй часткі вяночка.

Плод — каробачка авальна-шарападобнай формы. Насенне 0,7 × 0,1 см, светла-карычневага колеру.

Спосаб харчавання[правіць | правіць зыходнік]

Харчаванне тлушчанак ўладкована прасцей, чым у расіц (Drosera). Паверхня іх лісця ліпкая, запар пакрытая залозкамі, адны з якіх выпрацоўваюць цукар, каб прыцягнуць насякомых, а іншыя — стрававальныя ферменты, каб пераварыць іх. Для дробных насякомых хапае эфекту прыліпання. Калі ж здабыча буйная, тлушчанка можа трохі згарнуць свой ​​ліст (але не цалкам, як робіць расіца).

Экалогія і распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Тлушчанка на марцы Фарэрскіх астравоў

Растуць на багністых лугах, балотах.

Натуральны арэал віду распасціраецца ў Еўразіі ад Заходняй Еўропы да Далёкага Усходу Расіі і Японіі, у Амерыцы від распаўсюджаны на паўночным усходзе ЗША і ў Канадзе. Апісаны з Заходняй Еўропы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Entry for Pinguicula L. (англ.) . NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (last updated Sept 24, 1997). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 18 лістапада 2010.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)