Товада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Товада
十和田湖
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 400 м
Плошча 61,1 км²
Аб’ём 4,19 км³
Даўжыня берагавой лініі 46 км
Найбольшая глыбіня 327 м
Сярэдняя глыбіня 71 м
Басейн
Выцякаюць Аірасэ
Размяшчэнне
Краіна  Японія
Товада (Японія)
Товада
Товада
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Товада (яп.: 十和田湖 Товада-ко) — самае буйное кратарнае возера на востраве Хонсю, Японія. Размешчана на вышыні 400 м над узроўнем мора ў нацыянальным парку на мяжы прэфектур Аомары і Акіта. Сценкі кальдэры дасягаюць у некаторых месцах вышыні 1 000 м і дасягаюць вяршыні на вулкане Товада на вышыні 1 159 м. Ярка сіні колер возера з’яўляецца вынікам чыстай вады і вялікай глыбіні возера (326,8 м — трэцяе па глыбіні возера Японіі). Бачнасць складае 15 м. Плошча возера — 61,0 км², яго аб’ём складае 4,19 км³, а перыметр — 46 км. З возера выцякае рака Аірасэ.

Возера штогод наведвае каля 3 мільёнаў турыстаў. Яно прыдатна для купання і з’яўляецца ўпадабаным месцам адпачынку падарожнікаў. Тут маюцца шматлікія гатэлі і пансіянаты. Познім летам тут праходзіць агульнае свята трох прэфектур Кунідзанкай-мацуры. Па возеры курсуюць некалькі разоў у дзень паромы і прагулачныя катары.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]