Тога (адзенне)
Тога (лац.: toga, ад лац.: Tego - «пакрываю») — верхняя вопратка грамадзян мужчынскага полу ў Старажытным Рыме — кавалак белай шарсцяной тканіны эліпсападобнай формы, якая драпіравалася вакол цела. Асобам, якія не мелі статусу грамадзян, насіць тогу не дазвалялася.
Даўжыня тогі па прамым краі магла даходзіць да 6 м і нават больш.
У старажытны перыяд рымскай гісторыі тогу насілі ўсе: мужчыны, жанчыны і дзеці.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тога (адзенне)