Томас Іаган Зеебек

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Томас Іаган Зеебек
ням.: Thomas Johann Seebeck
ThomasSeebeck.jpg
Томас Іаган Зеебек
Дата нараджэння 29 сакавіка (9 красавіка) 1770[1]
Месца нараджэння Рэвель
Дата смерці 10 снежня 1831(1831-12-10)[1][2] (61 год)
Месца смерці Берлін
Грамадзянства
Дзеці: August Seebeck[d]
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Томас Іаган Зеебек на Вікісховішчы

Томас Іаган Зеебек (ням.: Thomas Johann Seebeck; 9 красавіка 1770, Талін10 снежня 1831, Берлін) — нямецкі фізік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў медыцынскую адукацыю, жыў як прыватная асоба ў Іене, Байрэйце і Нюрнбергу, у 1818 пасяліўся ў Берліне, дзе быў абраны членам Акадэміі навук. Зеебек зрабіў некалькі адкрыццяў у оптыцы (каляровыя з'явы палярызацыі ў адна-і двухвосных крышталях, адкрытыя адначасова французскім фізікам Біё, а раней - Брустэрам у 1813 і Валастанам у 1814), акустыцы, у вучэнні аб цеплыні (размеркаванне цеплавых промняў у сонечным спектры), але асабліва - у галіне электрычнасці (адкрыццё ў 1821 тэрмаэлектрычных токаў; папярочнае намагнічванне). Зеебек шмат працаваў над вывучэннем хімічнага дзеяння святла і адкрыў, што гэта дзеянне не заканчваецца адразу па спыненні святла, але працягваецца і ў цемры вельмі доўгі час. Акрамя таго, Зеебек даў доследнае пацверджанне закону Брустэра пра сувязь паказчыка праламлення цела з вуглом поўнай палярызацыі.

У 1821 годзе адкрыў спосаб ахаладжэння рэчыва з дапамогай электрычнасці, названы яго імем. У 1822 годзе ён апублікаваў вынікі сваіх доследаў у артыкуле "Да пытання аб магнітнай палярызацыі некаторых металаў і руд, якая ўзнікае ва ўмовах рознасці тэмператур", апублікаваны ў дакладах Прускай акадэміі навук. У 1834 годзе быў адкрыты эфект Пельцье, адваротны эфекту Зеебека.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117654698 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Thomas Johann Seebeck // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]