Томас Венцлава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Томас Венцлава
літ.: Tomas Venclova
Партрэт
Род дзейнасці: паэт, перакладчык, выкладчык універсітэта, пісьменнік, гісторык літаратуры
Дата нараджэння: 11 верасня 1937(1937-09-11)[1][2] (81 год)
Месца нараджэння:
Месца працы:
Альма-матар:
Член у
Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Томас Венцлава на Вікісховішчы

То́мас Ве́нцлава (Вя́нцлава[Крыніца?]; літ.: Tomas Venclova; нар. 11 верасня 1937, Клайпеда, Літва) — літоўскі паэт, публіцыст, перакладчык.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Сын літоўскага пісьменніка Антанаса Венцлавы. Скончыў Віленскі ўніверсітэт. У пачатку 1968 года ён разам з расійскімі дысыдэнтамі падпісаў пратэст у сувязі са справай дысідэнтаў Аляксандра Гінзбурга і Юрыя Галанскова, у сямідзесятыя гады актыўна ўдзельнічаў у дысідэнцкай дзейнасці — напісаў адкрыты ліст ЦК Кампартыі Літвы, меў дачыненне да стварэння ў 1976 годзе літоўскай Хельсінкскай групы. У 1977 годзе з-за пераследу з боку савецкай улады эміграваў у ЗША. Быў пазбаўлены грамадзянства СССР. У 2018 прафесар-эмерыт Ельскага ўніверсітэта вяртаецца ў Вільню пасля саракагадовай эміграцыі[3][4]. У 1950-я - 1960-я гады не раз бываў у БССР. Наведаў Беларусь зноў у красавіку 2019, дзе прыняў удзел у прэзентацыі першага кніжнага выдання яго вершаў па-беларуску і ў другім фестывалі інтэлектуальнай кнігі "Прадмова". Усклаў кветкі ў мемарыяле памяці ахвяр сталінскага тэрору ва ўрочышчы Курапаты.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122777824 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Tomas Venclova // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ru.delfi.lt
  4. nn.by