Томас Вудра Вільсан
| Томас Вудра Вільсан Thomas Woodrow Wilson | ||||
| ||||
|---|---|---|---|---|
| 4 сакавіка 1913 — 4 сакавіка 1921 | ||||
| Віцэ-прэзідэнт: | Томас Маршал | |||
| Папярэднік: | Уільям Тафт | |||
| Пераемнік: | Уорэн Гардзінг | |||
| ||||
| 17 студзеня 1911 — 1 сакавіка 1913 | ||||
| Папярэднік: | Джэймс Філдэр[en] | |||
| Пераемнік: | Джон Форт[en] | |||
| Партыя: | ||||
| Адукацыя: | ||||
| Дзейнасць: | палітык, навуковы работнік, дзяржаўны дзеяч | |||
| Месца працы: | ||||
| Член у: | ||||
| Веравызнанне: | прэсвітэрыянства | |||
| Нараджэнне: | 28 снежня 1856[1][2][…] | |||
| Смерць: | 3 лютага 1924[1][2][…] (67 гадоў) | |||
| Пахаванне: | ||||
| Бацька: | Джозеф Руглз Вільсан[d] | |||
| Маці: | Джанет Вудра | |||
| Жонка: | Эдзіт Вільсан і Элен Вільсан | |||
| Дзеці: | Маргарэт Вудра Вільсан[d], Джэсі Вудра Вільсан[d] і Элеанор Вільсан Макаду[d] | |||
| Аўтограф: | ||||
| Узнагароды: | ||||
Томас Вудра Вільсан, або Уільсан (англ.: Thomas Woodrow Wilson; 28 снежня 1856 — 3 лютага 1924) — дзяржаўны і палітычны дзеяч, 28-ы прэзідэнт ЗША, ініцыятар стварэння Лігі Нацый, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1919).
Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт (1879), прафесар права і палітычнай эканоміі (1890—1902), рэктар (1902—10) у ім.
Губернатар штата Нью-Джэрсі (1910—12). Двойчы перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах ад Дэмакратычнай партыі, 28-ы прэзідэнт ЗША (1913—21).
Адміністрацыя Т. Вільсана ў першыя гады яго прэзідэнцтва правяла шэраг прагрэсіўных рэформ (прыняцце закону аб тарыфах і падаходным падатку, антытрэстаўскага закону, увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня на чыгунцы і інш.). У міжнароднай палітыцы дэклараваў імкненне зрабіць ЗША вядучым абаронцам міру, аднак пры Т. Вільсане ЗША ажыццявілі інтэрвенцыю ў Мексіку, акупіравалі Гаіці і Санта-Дамінга. У І сусветную вайну Т. Вільсан, урад якога да 1917 прытрымліваўся нейтралітэту, спрабаваў ініцыіраваць мірныя перагаворы варагуючых бакоў, у пач. 1917 ён прапанаваў кангрэсу ЗША план усталявання міру шляхам стварэння Лігі Нацый. Пры Т. Вільсане ЗША аб'явілі вайну Германіі (красавік 1917), ажыццявілі інтэрвенцыю ў Савецкую Расію. Т. Вільсан — аўтар праграмы міру з 14 пунктаў (уключала і пункт аб стварэнні Лігі Нацый), актыўны ўдзельнік распрацоўкі і прыняцця Версальскага мірнага дагавора (1919).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Woodrow Wilson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Woodrow Wilson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118643401 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||
|
- Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
- Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Нарадзіліся 28 снежня
- Нарадзіліся ў 1856 годзе
- Нарадзіліся ў Вірджыніі
- Памерлі 3 лютага
- Памерлі ў 1924 годзе
- Памерлі ў Вашынгтоне
- Пахаваныя ў Вашынгтоне
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча, 1921—1939)
- Асобы
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
- Федэральная рэзервовая сістэма ЗША
- Лідары краін-удзельніц Першай сусветнай вайны
- Губернатары Нью-Джэрсі
- Прэзідэнты ЗША

