Перайсці да зместу

Томас Пінчан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Томас Пінчан
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, эсэіст, пісьменнік навуковай фантастыкі
Дата нараджэння 8 мая 1937(1937-05-08)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Thomas Ruggles Pynchon Sr.[d][3]
Маці Catherine Frances Pynchon[d][3]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Томас Раглз Пінчан-малодшы (англ.: Thomas Ruggles Pynchon, Jr., нар. 8 мая 1937) — амерыканскі пісьменнік, вядучы прадстаўнік постмадэрнісцкай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Уладальнік Фолкнераўскай прэміі за найлепшы дэбют (1963), лаўрэат Нацыянальнай кніжнай прэміі (1973).

Нарадзіўся 8 мая 1937 года ў невялікім горадзе Глен-Коў на паўночным узбярэжжы Лонг-Айленда, штат Нью-Ёрк. Пасля заканчэння школы ў 1953 годзе Пінчан паступіў у Карнельскі ўніверсітэт, дзе вывучаў прыкладную фізіку. На другім годзе навучання ён пакінуў універсітэт і накіраваўся служыць у ваенна-марскі флот ЗША, што пасля моцна адбілася на яго творчасці. Вярнуўшыся ў Корнэл у 1957, Пінчан змяніў сваю спецыялізацыю на англійскую літаратуру. Сваё першае апавяданне «Дробны дождж» Пінчан апублікаваў у мясцовым выданні Cornell Writer у траўні 1959 года, у чэрвені таго ж года ён атрымаў ступень бакалаўра і пакінуў універсітэт.

З 1960 па 1962 год Пінчан працаваў у Сіэтле на карпарацыю Boeing, займаючыся складаннем тэхнічнай дакументацыі. На працягу гэтага часу ён апублікаваў некалькі апавяданняў і актыўна працаваў над сваім першым раманам «V.». Кніга, якая выйшла ў 1963 годзе, прынесла Пінчану Фолкнераўскую прэмію за найлепшы дэбют і прынесла аўтару вядомасць.

Пінчан пазбягае публічнасці. Вядомыя толькі яго фота, зробленыя ў юнацтве (1950-я гады), і не існуе ніводнага афіцыйнага і дакладнага фота пазнейшага часу.

Зноскі

  1. Thomas Pynchon // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Thomas PYNCHON // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. (unspecified title)doi:10.1017/9781108683784