Томас Хадсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Томас Хадсан
англ.: Thomas Hudson
Фатаграфія
Дата нараджэння 1701[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня 1779(1779-01-26)[4][5][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці калекцыянер мастацтва, мастак, партрэтыст
Жанр партрэт[3]
Уплыў Jonathan Richardson[d][3]
Уплыў на Джошуа Рэйналдс[3], Peter Toms[d] і Джозеф Райт[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Томас Хадсан (англ.: Thomas Hudson; 1701 — 26 студзеня 1779, Твікенем) — англійскі жывапісец-партрэтыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Томас Хадсан нарадзіўся ў графстве Дэваншыр у 1701 годзе. Дакладнае яго месца нараджэння — невядома. Вучыўся мастацтву жывапісу ў Джонатана Рычардсана ў Лондане і супраць яго жадання ажаніўся з яго дачкой.

Найбольшая актыўнасць мастака прыпала на перыяд паміж 1740 і 1760 гадамі. З 1745 па 1755 год Томас Хадсан быў адным з самых папулярных у Лондане партрэтыстаў. У яго было шмат памочнікаў і вучняў, занятых афармленнем яго палотнаў, так драпіроўку за яго пісаў мастак Іосіф ван Aкен, афармлялі Джошуа Рэйналдс, Джозеф Райт, Джон Гамільтан Морцімер, Пітэр Томс і інш.

У 1748 годзе наведаў Нідэрланды, затым у 1752 годзе — Італію. У 1753 годзе ён набыў дом у Твікенеме і ў канцы 1750-х гадоў адышоў ад жывапісу.

Яго шырокая прыватная калекцыя твораў мастацтва была прададзена на трох аўкцыёнах.

Зноскі

  1. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Thomas Hudson
  3. а б в г д https://www.npg.org.uk/collections/search/person/mp07144/thomas-hudson?role=art Праверана 26 студзеня 2021.
  4. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  5. Thomas HudsonOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7