Томаш Арцішэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Томаш Арцішэўскі
Tomasz Arciszewski
Томаш Арцішэўскі
сцяг
3-і Старшыня Урада Польшчы ў выгнанні
29 лістапада 1944 — 2 ліпеня 1947
Прэзідэнт: Уладзіслаў Рачкевіч
Аўгуст Залескі
Папярэднік: Станіслаў Мікалайчык
Пераемнік: Тадэвуш Камароўскі
сцяг
Член Савета Трох[pl]
8 жніўня 1954 — 20 лістапада 1955
Суправіцель: Уладзіслаў Андэрс
Эдвард Бернард Рачынскі
 
Партыя:
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: Каталік
Нараджэнне: 4 лістапада 1877(1877-11-04)
Сяжховы, Царства Польскае, Расійская імперыя
Смерць: 20 лістапада 1955(1955-11-20) (78 гадоў)
Лондан, Вялікабрытанія
Пахаванне:
Дзеці: Jan Arciszewski[d]
 
Узнагароды:

Томаш Арцішэўскі (польск.: Tomasz Arciszewski; 4 лістапада 1877, Сяжховы, Царства Польскае, Расійская імперыя — 20 лістапада 1955, Лондан, Вялікабрытанія) — польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр урада Польшчы ў выгнанні ў 19441947 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Томаш Арцішэўскі нарадзіўся ў маленькім гарадку, размешчаным паміж Варшавай і Лоддзю, у сям'і Мікалая Арцішэўскага, ветэрана паўстання 1863 года, і Гелены з Млынарскіх. Наведваў тэхнічныя вучылішчы ў Любані і Радаме, пазней працаваў на металічным заводзе ў Сасноўцы, у рэгіёне Заглэмбе. У 1896 годзе ўступіў у Польскую сацыялістычную партыю, браў удзел у страйках, з-за чаго быў звольнены. У 1898—1900 гадах знаходзіўся за мяжой, жыў у Лондане і Брэмене, быў актывістам Асацыяцыі польскіх сацыялістаў у выгнанні. У 1900 вярнуўся ў Польшчу, быў арыштаваны і правёў у зняволенні 3 года. У 1904 Арцішэўскі ўступіў у Баявую арганізацыю Польскай сацыялістычнай партыі. Там ён пазнаёміўся з Юзафам Пілсудскім. Як член Баявой арганізацыі арганізоўваў замахі на высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў, прыняў удзел у Бязданскім абрабаванні паштовага цягніка і выкраданні 200 тысяч рублёў. З пачаткам Першай сусветнай вайны Арцішэўскі ўступіў у адзін з Польскіх легіёнаў, якія ўваходзілі ў склад арміі Аўстра-Венгрыі. Пасля здабыцця Польшчай незалежнасці ў 1918 годзе Арцішэўскі стаў міністрам працы і сацыяльнага развіцця ва ўрадзе Ігнацы Дашынскага, міністрам пошт і тэлеграфаў ва ўрадзе Енджая Марачэўскага. З 1919 стаў членам Сойма ад Польскай сацыялістычнай партыі, якая была ў апазіцыі да Юзафа Пілсудскага, адносіны з якім у Арцішэўскага сталі напружанымі.

У эміграцыйным урадзе[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1939 Арцішэўскі браў удзел у абароне Варшавы. Пасля акупацыі краіны — у падполле, браў удзел у Савеце нацыянальнага адзінства, які адагрываў ролю парламента пры падпольным урадзе Яна Янкоўскага. Незадоўга да Варшаўскага паўстання 1944 года Арцішэўскага эвакуіравалі ў Лондан, дзе ўвосень 1944 года ён заняў пасаду прэм'ер-міністра Урада Польшчы ў выгнанні.

Паваенныя гады[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад свайго папярэдніка на пасадзе прэм'ер-міністра, Станіслава Мікалайчыка, Арцішэўскі не спрабаваў знайсці кампрамісу з Савецкім Саюзам ў паваенным дзяржаўным ладзе Польшчы, а цалкам абапіраўся на падтрымку заходніх краін. Яго высілкі, зрэшты, не змянілі няўхільнага шляху Польшчы да сацыялістычнага ладу, і ўлетку 1947 года Арцішэўскі падаў у адстаўку. Ён застаўся ў Лондане, дзе і правёў апошнія гады жыцця і быў пахаваны на Бромптанскіх могілках.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Aleksandra Tymieniecka, Tomasz Arciszewski, w: Słownik Biograficzny Działaczy Polskiego Ruchu Robotniczego, Tom 1, Wydawnictwo «Książka i Wiedza», Warszawa 1978
  • Adam Ciołkosz, Ludzie PPS, Londyn 1981
  • Parlament Rzeczypospolitej Polskiej 1919—1927. Pod red. Henryka Mościckiego i Włodzimierza Dzwonkowiskiego, Warszawa 1928

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]