Перайсці да зместу

Тонава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Тонава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
219 м
Насельніцтва
354 чалавекі (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Паштовыя індэксы
222676
Аўтамабільны код
5
Тонава на карце Беларусі ±
Тонава (Беларусь)
Тонава
Тонава (Мінская вобласць)
Тонава

То́нава[1][2] (трансліт.: Tonava, руск.: Тоново) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рубяжэвіцкага сельсавета.

Знаходзіцца за 40 км у напрамку на поўнач ад горада Стоўбцы[2][3], за 71 км ад Мінска[2].

Вядома з пачатку XVI стагоддзя як маёнтак Тонва князёў Алелькавічаў у Віленскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Паміж 1566—1572 гадамі князь Юрый Алелькавіч заснаваў мястэчка Слабада Тонава (сучасная вёска Слабодка)[3]. З 1600 года ва ўласнасці Радзівілаў, з 1616 года Ю. Капчэўскага, з 2-й паловы XVII стагоддзя — Рдулкоўскіх, з 2-й паловы XVIII стагоддзя — Багушэвічаў і Сліжняў. У 1700 годзе ў Тонве заснавана уніяцкая царква святога Юрыя, якая пазней была перавезена ў Слабодку[3]. З 1793 года вёска ў Расійскай імперыі. У 1795 годзе было 39 двароў, 208 жыхароў, карчма[3]. З 1861 года вёска ў Слабодскай, з 1878 года ў Рубяжэвіцкай воласці Мінскага павета. У 1897 годзе ў вёсцы 78 двароў, 519 жыхароў. З 1921 года Тонава ў Стаўбцоўскім павеце Навагрудскага ваяводства Польшчы, з 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года вёска ў Івянецкім, з 17 красавіка 1962 года ў Стаўбцоўскім раёнах Мінскай вобласці.

  • 1795 год — 208 жыхароў, 39 двароў[3].
  • 1897 год — 519 жыхароў, 78 двароў[3][2].
  • 2000 год — 450 жыхароў, 182 двары[3].
  • 2002 год — 435 жыхароў, 180 двароў[2].
  • 2009 год — 354 жыхары.

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в г д е БелЭн 2002.
  3. а б в г д е ё ж ЭГБ 2001.
  • Галоўка С. А. То́нава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 487. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Галоўка С. То́нава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 516. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 13. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 17. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-78 Ивенец. Маштаб: 1 : 100 000. Стан мясцовасці на 1982 год. Выданне 1986 года. (руск.)