Перайсці да зместу

Тоні Аёмі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тоні Аёмі
англ.: Anthony Frank Iommi Jr.
Род дзейнасці гітарыст, кампазітар
Дата нараджэння 19 лютага 1948(1948-02-19)[1][2] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Toni-Marie Iommi[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Пашаны
Сайт iommi.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэнк Энтані Аёмі (англ.: Frank Anthony Iommi; нар. 19 лютага 1948, Бірмінгем) — англійскі гітарыст, аўтар песень і прадзюсар. Найбольш вядомы як заснавальнік, кампазітар і нязменны ўдзельнік гурта Black Sabbath.

У падлеткавым узросце Аёмі страціў кончыкі безіменнага і сярэдняга пальцаў правай рукі з-за няшчаснага выпадку на заводзе па вытворчасці ліставога металу, што паўплывала на яго асаблівы стыль гульні. Аёмі ненадоўга пакідаў Black Sabbath (на той момант выступаў пад назвай Earth) для ўдзелу ў гурце Jethro Tull. У 2000 годзе выпусціў свой першы сольны альбом. Пасля выпуску ў 2005 годзе са сваім сябрам Гленам Х’юзам альбома «Fused» далучыўся да гурта Heaven & Hell, з якім выступаў да смерці Роні Джэймса Дзіа ў 2010 годзе.

Аёмі — бацька стылю цяжкі метал і адзін з найвялікшых і самых уплывовых рок-гітарыстаў усіх часоў. Пладавіты стваральнік рыфаў, ён заняў 86-е месца ў спісе «100 найвялікшых гітарыстаў усіх часоў» па версіі часопіса Rolling Stone (у версіі 2003 года), 25-е месца — у спісе 2011 года і 13-е месца — у спісе "250 жа часопіса Rolling Stone. Разам з астатнімі членамі гурта аказаў вызначальны ўплыў на развіццё цяжкага року і металу як стылю.

За дабрачынную дзейнасць узнагароджаны Ордэнам Пашаны (Арменія).

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.