Тоні Гатліф
| Тоні Гатліф | |
|---|---|
| фр.: Tony Gatlif | |
| | |
| Дата нараджэння | 10 верасня 1948[1] (77 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Elsa Dahmani[d] |
| Прафесія | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, тэатральны акцёр, кінаакцёр, кінакампазітар |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0309697 |
| tonygatlif.free.fr/… (фр.) | |
Тоні Гатліф (сапраўднае імя Мішэль Дахмані; нар. 10 верасня 1948 года, Алжыр, Алжыр) — французскі рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кампазітар і прадзюсар цыганскага паходжання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і змешанага паходжання: бацька — алжырскі кабіл (бербер), маці — з сям’і цыганоў-кале, аселай у трэцім пакаленні, у трушчобах пад Алжырам, дзяцінства прайшло ў галечы. На маладога Мішэля вялікае ўражанне зрабіў акцёр Мішэль Сімон у фільме «Будзю, выратаваны з вады», які надоўга становіцца яго кумірам і ўзорам для пераймання.
Калі Мішэлю было 12 гадоў, бацькі абвясцілі яму аб намеры ажаніць яго на абранай імі дзяўчынцы. Хлопчык уцёк з дому ў Францыю. У 1965 годзе Мішэлю атрымоўваецца ў жывую ўбачыць Мішэля Сімона, падчас спектакля ў тэатры. Пасля прадстаўлення юнак пранікае да акцёра ў грымёрную і гутарыць з ім.
Але спачатку ён заканчвае драматычныя курсы ў Сен-Жэрмен-ан-Ле і становіцца акцёрам.
Вядомасць прыходзіць да яго з чацвёртым фільмам, «Цыганскія бароны» (1983), і пасля гэтага яго фільмы нязменна прыцягваюць увагу публікі.
У 2004 годзе Тоні Гатліф атрымлівае прыз Канскага кінафестывалю як найлепшы рэжысёр за фільм «Выгнаннікі».
Таксама, гледачы і крытыкі вылучаюць яго фільмы «Добры шлях» і «Дзіўны чужынец».
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Сам па сабе» (2009)
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ http://tonygatlif.free.fr/tonybio.htm
- ↑ Who's Who in France — Paris: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908