Тоні Лойд
Тоні Лойд (англ.: Anthony Joseph Lloyd) (нар. 25 лютага 1950[2]) – палітычны дзеяч Лейбарысцкай партыі (Вялікабрытанія). На пасаду дэпутата Палаты абшчын ад выбарчай акругі Рочдэйл быў абраны ў 2017 годзе. У 1983–1997 гадах займаў пасаду дэпутата па выбарчай акрузе Стрэтфард. Пасля гэтага быў дэпутатам Палаты абшчын ад Цэнтральнага Манчэстэра да 2012 года. У 2012–2017 гадах займаў пасаду Вялікага камісара Манчэстэра па паліцыі і злачыннасці, у 2015–2017 гадах выконваў абавязкі Мэра Вялікага Манчэстэра.
У 2018–2020 гадах таксама займаў пасаду Ценявога сакратара па справах Паўночнай Ірландыі, пакуль не саступіў з пасады 28 красавіка 2020 года, каб удзяляць больш часу на рэабілітацыю ад захворвання на COVID-19[3].
15 лютага 2021 года ўзяў шэфства над Дар’яй Чульцовай, беларускай палітычнай зняволенай.[4]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Knowledge Graph — 2012.
- ↑ Dilworth, Stuart-Jones
- ↑ Rochdale MP Tony Lloyd steps down from frontbench after spell in ICU with coronavirus that left him 'gasping for air' (англ.) . Manchester Evening News(англ.) бел. (28 красавіка 2020). Праверана 28 красавіка 2020.
- ↑ Members of Parliament from Great Britain, Switzerland and Germany take over godparenthood for Darya Chultsova, Viktar Aktsistau and Aleh Hrableuski (англ.) . Libereco (15 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.