Торбешы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Торбешы
(Торбеши)
Женско оро на Македонки муслиманки во Г.Косоврасти 01.JPG
Агульная колькасць 2553 (2016 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of Macedonia.svg Македонія
Мова македонская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы іншыя македонцы, гараны, памакі

Торбешы (макед.: Торбеши) — субэтнічная група македонцаў, што спавядае іслам. Некаторыя торбешы атаесамляюць сябе з баснійцамі або туркамі. Агульная колькасць у Македоніі (2016 г.) — 2 553 чал.[1]

Ісламізацыя славянскага насельніцтва Македоніі пачалася з канца XIV ст., калі гэты рэгіён быў уключаны ў склад Асманскай імперыі. Найбольш інтэнсіўна гэты працэс адбываўся ў XVII - XVIII стст. Ён ахапіў частку сельскага насельніцтва, што прымала іслам для вызвалення ад падаткаў, набыцця паўнавартаснага статусу землеўладальнікаў і іншых сацыяльных прывілеяў. Часцяком у іслам пераходзілі вялікія групы кроўных сваякоў.

У пачатку XX ст. абшчыны ісламізаваных македонцаў шчыльна насялялі памежжа сучасных Македоніі і Албаніі, даліну вакол горада Скоп'е, вобласць Меглен на поўначы сучаснай Грэцыі. Назва торбешы замацавалася пераважна за насельнікамі даліны вакол Скоп'я. Тут нават вылучаўся асаблівы раён Тарбешыя. Лічыцца, што назва паходзіць ад славянскага слова «торба», якая з'яўлялася атрыбутам сялян-адыходнікаў. Разам з гэтым, назва торбешы мела негатыўны пагардлівы сэнс.

Улады Асманскай імперыі разглядалі наяўнасць мусульман сярод славянскага хрысціянскага насельніцтва як падтрымку свайму ўплыву. Сапраўды, падчас паўстання 1903 г. торбешы выступалі на баку Асманскай імперыі, падчас Балканскіх войн і пазней перасяляліся ў Турцыю. Торбешы, што апынуліся на тэрыторыі Албаніі пасля абвяшчэння ёю незалежнасці аддалі перавагу албанскай ідэнтычнасці.

На тэрыторыі Рэспублікі Македонія з 1945 г. у дачыненні да торбешаў праводзілася асімілятарская палітыка, згодна якой яны разглядаліся як частка македонскага славянскага народа. Яна асабліва ўзмацнілася пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1991 г. Разам з гэтым, сярод саміх торбешаў працягваюцца абмеркаванні турэцкага або нават албанскага паходжання, прыналежнасці да баснійцаў і г. д.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]