Торстэн Нільс Візел
Торстэн Нільс Візел | |
---|---|
англ.: Torsten Nils Wiesel | |
![]() Торстэн Візел у 2006 годзе на фестывалі навукі ў Генуі | |
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1924[1][2][…] (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковы работнік, выкладчык, неўролаг, біёлаг |
Навуковая сфера | нейрабіялогія і нейранавукі[d][5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d][5] |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды | |
![]() |
Торстэн Нільс Ві́зел (англ.: Torsten Nils Wiesel, 3 чэрвеня 1924, Упсала, Швецыя) — шведскі нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1981 годзе разам з Дэвідам Х’юбелам і Роджэрам Сперы за «за адкрыцці, якія датычацца прынцыпаў перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Торстэн Візел нарадзіўся 3 чэрвеня 1924 года ва Упсале (Швецыя). Яго бацька быў галоўным псіхіятрам і дырэктарам шпіталя Бекамберга на ўскраіне Стакгольма, але сам Візел зацікавіўся навуковай дзейнасцю толькі ў 17 гадоў. Вучыўся ў Каралінскім інстытуце ў Стакгольме. З 1954 года працаваў у гэтым універсітэце. З 1955 года ў ЗША. З 1959 года ў Гарвардзе, з 1983 года прафесар у Ракфелераўскім універсітэце, у 1991—1998 гадах — прэзідэнт Ракфелераўскага ўніверсітэта. Цяпер — ганаровы прэзідэнт універсітэта.
З’яўляецца аўтарам навуковых прац па нейрафізіялогіі органаў зроку. Разам з Д. Х.Х’юбелам вызначыў прынцыпы перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах мозга, якія ўспрымаюць вонкавыя сігналы.
Прафесар фізіялогіі (1964), нейрабіялогіі (1968).
Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай АН ЗША, Лонданскага каралеўскага таварыства.
Візел таксама з’яўляецца членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, і замежным членам Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 1978 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц
- 1981 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
- 2005 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША
Зноскі
- ↑ Torsten Wiesel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Torsten Nils Wiesel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Torsten Nils Wiesel // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LIBRIS — 2014. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б в г Directory of Fellows and Members — NYAM. Праверана 10 кастрычніка 2020.
- ↑ а б в Torsten N. Wiesel, M.D.VINCENT AND BROOKE ASTOR PROFESSOR EMERITUS; PRESIDENT EMERITUS — Ракфелераўскі ўніверсітэт. Праверана 2 студзеня 2019.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Wiesel_Torsten
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аўтабіяграфія Т. Візеля на Нобелеўскім сайце (англ.)
- Асабістая старонка на сайце Ракфелераўскага ўніверсітэта Архівавана 13 верасня 2006. (англ.)
- Нарадзіліся 3 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ва Упсале
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Дактары медыцыны
- Выпускнікі Каралінскага інстытута
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізіёлагі Швецыі
- Нейрабіёлагі Швецыі