Торыі Кіёнага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Торыі Кіёнага
яп.: 鳥居清長
Фатаграфія
Дата нараджэння 1752[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 1815(1815-06-28)[1][3]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак укіё-э, дзеяч мастацтваў, графік, ксілограф
Жанр yakusha-e[d] і бідзінга[d]
Мастацкі кірунак Torii school[d]
Уплыў Torii Kiyomitsu[d]
Уплыў на Torii Kiyomoto II[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Торыі Кіёнага (яп. 鳥居清長, 17521815) — японскі мастак, майстар перыяду росквіту укіё-э з дынастыі Торыі.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пра жыццё Торыі Кіянагі засталося мала звестак. Яго сапраўднае імя — Сэкі (Сэкігуці) Сінсукэ (Ісібэй). Кіёнага нарадзіўся ў горадзе Урага ў сям’і кнігагандляра па імені Сіракоя Ісібэй, вучыўся ў Эда ў Торыі Кіёміцу, пасля смерці якога стаў кіраўніком школы Торыі.

У працяг традыцыі дынастыі Торыі Кіёнага пачынаў з жанру тэатральнай гравюры якуся-э, аднак знакаміты ён працамі ў жанры бідзінга. Часта яны ўяўляюць сабой дыпціхі і трыпціхі. Сюжэтамі служылі святочныя працэсіі, прагулкі, пікнікі. Кіёнага дэталёва прапрацоўваў выявы фону, навакольнага герояў інтэр’ера, выкарыстоўваў прыёмы заходняга мастацтва ў адлюстраванні прасторы і святла.

Торыі Кіёнага належыць вялікая колькасць работ, у асноўным — каляровых станковых гравюр (звыш 1000) і каля 120 ілюстраваных кніг. Вылучаюцца такія серыі работ мастака, як «Спаборніцтвы модных прыгажунь з вясёлых кварталаў», «12 партрэтаў паўднёвых прыгажунь», «10 відаў чайных крам» і іншыя. Яго стыль, які адрозніваецца яснасцю і прастатой малюнка, насычаным колерам, рэалістычнасцю малюнка аказаў уплыў на розных майстроў укіё-э, такіх як Утагава Тоёкуні, Кацусіка Хокусай, Тэбунсай Эйсі, Кітагава Утамара.

Зноскі

  1. а б в Фінская нацыянальная галерэя — 2014. Праверана 11 верасня 2017.
  2. Torii Kiyonaga // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Japans // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.