Тосна (рака)
Выгляд
| Тосна | |
|---|---|
| Тосна ў наваколлях пасёлка Ульянаўка | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 121 км |
| Басейн | 1 640 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 59°02′48,10″ пн. ш. 30°47′29,10″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Нява |
| • Каардынаты | 59°45′42,70″ пн. ш. 30°45′29″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,49 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Нява → Неўская губа |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Ленінградская вобласць |
| Код у ДВР | 01040300312102000008746 |
|
|
|
Тосна — рака ў Ленінградскай вобласці, левы прыток Нявы. Назва паходзіць ад славянскай асновы «Тъсьнъ» — вузкая.
Выток ракі Тосна размешчаны ў пяці кіламетрах на паўночны захад ад вёскі Паддуб’е, недалёка ад ракі Арэдэж, працякае па Прынеўскай нізіне і ўпадае ў Няву ў раёне горада Атраднае на 44 кіламетры ад вусця. Працягласць — 121 км, шырыня ад 5 да 30 м, сярэдні ўхіл 0,49 м/ км. Па берагах — змешаны лес, шмат балот.
Асноўныя прытокі: Саблінка, Лустоўка.
На рацэ размешчаныя горада Тосна, Нікольскае, Атраднае, а таксама пасёлак Ульянаўка.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |