Перайсці да зместу

Тот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тот
Міфалогія Старажытны Егіпет
Пол мужчынскі пол
Жонка Маат і Nehmetawy[d]
У іншых культурах Гермес
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тот[1], Джэхуці[1] — бог мудрасці і ведаў у рэлігіі Старажытнага Егіпта[2][3].

Меў вобраз чалавека з галавой птушкі ібіс і прыладамі для пісьма ў руках.

Лічыўся стваральнікам усяго інтэлектуальнага жыцця, апекуном пісараў, архіваў, бібліятэк. Паводле ўяўленняў егіпцян, Тот вёў лік дням, месяцам, гадам, запісваў дні нараджэння і смерці людзей, вёў летапісы. Ён раздзяліў час на месяцы. Пісцы лічылі Тота сваім заступнікам і перад пачаткам працы здзяйснялі яму ўзліванні[4]. Пад заступніцтвам Тота знаходзіліся ўсе архівы і знакамітая бібліятэка Гермопаля[4]. «Кіраваў усімі мовамі» і сам лічыўся мовай бога[4]. У кульце мёртвых і ў пахавальным абрадзе Тоту належала вядучая роля. Як візір багоў і пісец энеады багоў ён прысутнічаў на судзе Асірыса[4].

Жонкай Тота лічылася багіня ісціны і парадку Маат[4].