Тоўстагалоўкі
Тоўстагалоўкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Саміца Thymelicus lineola | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Hesperiidae Latreille, 1809 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Тоўстагало́ўкі[1][2] (Hesperiidae) — матылькі, якія адносяцца да сямейства Hesperiidae, якія хоць і належаць да групы дзённых матылькоў (Rhopalocera), але рэзка адрозніваюцца ад іншых дзённых матылькоў. Больш за 4100 відаў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Размах крылаў да 7 см[1] (22—38 мм[2]). Галава (адсюль назва) і тулава тоўстыя. Паміж булавападобнымі вусікамы валасяны чубок. На пярэдніх крылах усе 5 радыяльных жылак адыходзяць ад пасярэдняй ячэйкі. Матылі сілкуюцца нектарам кветак. Вусені патоўшчаныя, часам верацёнападобныя; жывуць паміж сплеценага лісця або адкрыта; сілкуюцца лісцем травяністых раслін (пераважна ружавакветных і злакавых).
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Сямейства налічвае каля 3500 відаў[1][2][3]. Пашыраны на ўсіх кантынентах. На тэрыторыі Беларусі 11 відаў, сярод якіх найбольш пашыраны тоўстагалоўка ружакветная (Pyrgus malvae), тоўстагалоўка-коска (Hesperia comma), разнакрылка марфей (Heteropterus morpheus)[1][2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Максімава С. Л. Тоўстагало́ўкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 493. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Галдзянкоў А. А. Тоўстагало́ўкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 95. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Толстоголо́вки // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 49. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)