Травулан
Травула́н (індан.: Trowulan) — комплекс археалагічных помнікаў вакол аднайменнай вёскі на ўсходзе вострава Ява ў Інданезіі. Звычайна атаесамляецца з цэнтрам сярэднявечнай імперыі Маджапахіт. Унесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIV - XV стст. у Травулане знаходзілася сталіца імперыі Маджапахіт. У кітайскіх крыніцах XV ст. яна апісана як вялікі чысты горад, умацаваны дзесяцімятровым цагляным мурам. У 1478 г. ён моцна пацярпеў падчас міжусобіц і быў пакінуты. Акрамя таго, тэрыторыя Травулана ўключала паселішчы сялян і рамеснікаў, сакральныя месцы і магільні.
Першае апісанне руін на месцы старажытнай сталіцы Маджапахіта было застаўлена ў 1817 г. Стэмфардам Рафлсам, брытанскім губернатар акупаваных зямель галандскай Ост-Індскай кампаніі ў 1811 - 1815 гг.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Травулан займае плошчу каля 100 км². Тут была зроблена значная колькасць археалагічных знаходак, большасць з якіх захоўваецца ў музеі Травулана.
Найбольш значныя помнікі:
- Вялікая брама, або Баньянавая брама — цагляныя ўмацаваныя вароты XIV - XV стст. вышынёй да 15,5 м. Іх прызначэнне да канца не высветлена. Першыя даследчыкі лічылі, што гэта быў уваход у горад, аднак навокал не было знойдзена рэшткаў гарадскога мура. Пазней высоўваліся гіпотэзы пра тое, што Вялікая брама — уваход у храм, рэзідэнцыю валадара або шлюз паміж важнымі часткамі горада.
- Канды Тыкус — рэшткі індуісцкага храма, ад якога захаваўся рытуальны басейн.
- Канды Браху — індуісцкі храм, які мог быць месцам пахавальнай крэмацыі раджаў Маджапахіта.
- Сегаран — вадасховішча, 800 м у даўжыню і 500 м у шырыню, абліцаванае чырвонай цэглай. Каля Сегарана знаходзяцца руіны храма Канды Менак.
- Тралоё — комплекс магільняў XIV - XV стст.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Канды Тыкус
-
Рэшткі старажытнага канала
-
Сегаран
-
У музеі Травулана
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Травулан на Вікісховішчы |