Трагедыя на Нямізе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Месца трагедыі — уваход на станцыю метро «Няміга»
Мемарыял ля станцыі метро «Няміга» побач з месцам гібелі людзей.

Трагедыя на Нямізе (30 мая 1999) — масавая таўкатня напрыканцы піўнога свята ў Мінску.

Хаваючыся ад дажджу ў пераходзе да станцыі метро “Няміга”, у таўкатні загінулі 53 чалавекі, а яшчэ больш за 250 пацярпелі. Большасць загінулых – маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 20 гадоў.

Адразу пасля трагедыі ў краіне была абвешчана трохдзённая жалоба.

Спачатку ўлады часткова ўзялі адказнасць за трагедыю на сябе. Распараджэннем Гарвыканкаму сталіцы і мясцовых выканкамаў цягам двух гадоў сваякам загінулых далі права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце, набыцця бясплатных лекаў і вызвалення ад аплаты камунальных паслуг. Аднак у 2002прэзідэнцкай пастановай льготы былі скасаваныя.

Доўгі час пасля трагедыі падземны пераход быў своеасаблівым месцам паломніцтва для блізкіх сяброў і родных загінуўшых: людзі вешалі на сценах партрэты, іконы, тэксты малітваў, запальвалі свечкі ў памяць аб ахвярах.

На месцы трагедыі, ля ўваходу на станцыю метро "Няміга", 30 мая 2002 быў усталяваны помнік у выглядзе 53 руж, раскіданых па метафарычных прыступках, а таксама малая каплічка з праваслаўным крыжам, унутры каторай змешчаны звесткі аб нагодзе для яе ўсталявання.

Мартыралог[правіць | правіць зыходнік]

  1. Арэх Вікторыя Анатольеўна
  2. Арол Вольга Уладзіміраўна
  3. Беліцкая Ксенія Анатольеўна
  4. Бельская Анастасія Валер'еўна
  5. Бібіла Марына Пятроўна
  6. Бобрыкава Вольга Валер'еўна
  7. Брэцкая Ганна Мікалаеўна
  8. Бурэц Андрэй Аляксандравіч
  9. Вадап'янава Матрона Арэф'яўна
  10. Вішнеўская Алена Віктараўна
  11. Гаганава Вольга Аляксандраўна
  12. Говін Уладзімір Іванавіч
  13. Жалобава Юлія Уладзіміраўна
  14. Жэўнік Вольга Канстанцінаўна
  15. Зелянкевіч Ігар Васільевіч
  16. Зуеўская Марыя Станіславаўна
  17. Інькова Марыя Міхайлаўна
  18. Кавалёнак Аляксандр Мікалаевіч
  19. Калкоўская Ганна Іванаўна
  20. Кaнашэнок Марына Віктараўна
  21. Карнеенкова Анастасія Аляксееўна
  22. Карпенка Жанна Валер'еўна
  23. Кастрыцкі Аляксандр Уладзіміравіч
  24. Кашыцкая Таццяна Анатольеўна
  25. Кіслоў Васіль Піліпавіч
  26. Корзун Дзмітрый Георгіевіч
  27. Кулак Андрэй Уладзіміравіч
  28. Лобан Святлана Аляксандраўна
  29. Мароз Таццяна Уладзіміраўна
  30. Мельнікава Ала Уладзіміраўна
  31. Мядзел Павел Ігаравіч
  32. Навакоўская Аляўціна Пятроўна
  33. Насонава Алена Сяргееўна
  34. Нікіценка Вольга Іванаўна
  35. Паджарая Марыя Аляксееўна
  36. Пальвінская Вольга Андрэеўна
  37. Плакса Вольга Алегаўна
  38. Рабаконь Генадзь Віталевіч
  39. Рак Алена Мікалаеўна
  40. Раманаўская Таццяна Мікалаеўна
  41. Русаковіч Інэса Станіславаўна
  42. Саладкевіч Сяргей
  43. Саўко Анастасія Віктараўна
  44. Ткачова Алена Славаўна
  45. Філіпава Алена Мікалаеўна
  46. Хітрун Ліліяна Генадзьеўна
  47. Цімашкова Вольга Васільеўна
  48. Чыкун Сяргей Аляксандравіч
  49. Шайко Аляксандр Васільевіч
  50. Шкурдзе Людміла Аляксандраўна
  51. Шэвялёва Ірына Леанідаўна
  52. Шылава Ганна Дзмітрыеўна
  53. Янцава Алена Мікалаеўна

Культурны ўплыў[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

СМІ пра трагедыю[правіць | правіць зыходнік]

Спецыялізаваныя старонкі[правіць | правіць зыходнік]

Іншае[правіць | правіць зыходнік]