Траецкая вежа
Славутасць | |
Траецкая вежа | |
---|---|
руск.: Троицкая башня | |
![]() | |
55°45′08″ пн. ш. 37°36′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Aloisio da Milano[d] |
Статус |
![]() |
Вышыня | 80 м |
![]() |
Траецкая вежа (раней — Багаяўленская, Рызапалажэнская, Знаменская, Карэтная) — вежа з варотамі пасярэдзіне паўночна-заходняй сцяны Маскоўскага Крамля, звернутая да Аляксандраўскага саду.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Траецкая вежа — самая высокая вежа Крамля. Вышыня вежы ў цяперашні час разам з зоркай з боку Аляксандраўскага саду складае 80 м.
Да брамы Траецкай вежы вядзе Траецкі мост, абаронены Кутаф’ей вежай. Вароты вежы служаць галоўным уваходам для наведвальнікаў Крамля.
У Траецкай вежы базуецца Прэзідэнцкі аркестр Расіі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваная ў 1495—1499 гг. італьянскім архітэктарам Алевізам Фразіным Міланцам (італ. Aloisio da Milano). Вежа называлася па-рознаму: першапачатковая назва — Багаяўленская, затым Рызапалажэнская, Знаменская (у гонар размешчаных на тэрыторыі Крамля сабораў) і Карэтная (у гонар карэтнага двара). Сваю цяперашнюю назву атрымала У 1658 годзе ўказам цара Аляксея Міхайлавіча ад падворку Траецкага манастыра. У двухпавярховай аснове вежы ў XVI—XVII стагоддзях размяшчалася турма. З 1585 па 1812 на вежы знаходзіўся гадзіннік.