Трайны стык
Трайны стык — геаграфічны пункт, у якім сустракаюцца тры граніцы аднолькавага тыпу (трох дзяржаў, трох адміністрацыйных адзінак і г.д.). Найбольш вядомымі зяўляюцца тыя трайныя стыкі, якія існуюць даўно, або тыя, дзе праходзяць граніцы істотна розных культур. У такіх месцах звычайна ўсталёўваюць сцягі краін, ці адпаведна, адміністрацыйных адзінак, або памятныя знакі. З 196 дзяржаваў, што існуюць сёння на Зямлі, 135 маюць трайныя стыкі, а ўсяго такіх стыкаў налічваецца 159.
Прыклады[правіць | правіць зыходнік]
- Курган Дружбы — Беларусь, Расія, Латвія
- Тры сястры — Беларусь, Расія, Украіна
- Людзвінова — Беларусь, Літва, Латвія
- Трэрыксрэсэт — Швецыя, Фінляндыя, Нарвегія
- Драйлэндэрэк — Германія, Швейцарыя, Францыя
- Шэнген — Германія, Францыя, Люксембург
Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Трайны стык на Вікісховішчы |
---|