Трактарны завод (станцыя метро, Мінск)
«Трактарны завод» руск.: Тракторный завод | |
|---|---|
Аўтазаводская лінія (Мінск) | |
| Мінскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 31 снежня 1990 |
| Раён | Партызанскі |
| Тып | аднаскляпеністая мелкага залажэння |
| Колькасць платформаў | 1 |
| Тып платформы | Астраўная |
| Форма платформы | Прамая |
| Архітэктары | Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка і Алег Аляксандравіч Ладкін |
| Мастакі | Баляслаў Антонавіч Скрамблевіч |
| Выхад да вуліц | вул. Даўгабродская, бульвар Трактарабудаўнікоў |
| Пераходы на станцыі |
|
| Наземны транспарт |
А: 2с, 14, 43, 43д, 71, 84, 106 Т: 49, 59 Тм: 3, 6, 7, 9 |
| Код станцыі | 213 |
| Суседнія станцыі | Пралетарская і Партызанская |
Трактарны завод (трансліт.: Traktarny zavod) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Адкрыццё адбылося 31 снежня 1990 года. Размешчана паміж станцыямі «Пралетарская» і «Партызанская». Адчынена 31 снежня 1990 года ў складзе першага ўчастка Аўтазаводскай лініі, які ўключаў 5 станцый. Пабудавана па праекце архітэктараў В. Крамарэнкі, А. Ладкіна і пры ўдзеле мастака Б. Скрамблевіча[1]. Станцыя названая ў гонар размешчанага побач Мінскага трактарнага завода.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]У аснове канструкцыі — скляпенні. Вядучая тэма дэкору — таршэры, размешчаныя па цэнтры платформы з пэўным рытмам. Арыгінальная форма таршэраў шматфункцыянальная. Гэта і асвятленне станцыі, і месцы для адпачынку пасажыраў, візуальная інфармацыя і размяшчэнне дынамікаў радыётрансляцыі.
Усё разам утварае кампазіцыю, якая сімвалізуе элементы трактарабудавання. Гэта дасягаецца мастацкім увасабленнем формаў, якія асацыююцца з індустрыяльнай дынамікай. Ступень падобнага ўспрымання дасягаецца пры дапамозе вярчэння, што ляжыць у аснове формаўтварэння, а таксама розны падыход да апрацоўкі храмаванага металу, якім аздоблены паверхні.
Тарцы сцен вестыбюляў упрыгожаны дэкаратыўнымі кампазіцыямі з металу. Па мастацкай задуме яны ўвасабляюць элементы развіцця навукі і тэхнікі, паступова ўяўляючы працэс нараджэння і станаўлення індустрыі трактарнага завода.
Каляровы каларыт станцыі вырашаны ў стрыманай каляровай гаме, у якой пераважаюць белыя і шэрыя тоны. Такая гама спрыяе акцэнтаванню тэмы металу, як дамінуючай у вобразнай характарыстыцы станцыі.
Перспектывы
[правіць | правіць зыходнік]Пасля ўводу ў эксплуатацыю 4-й лініі пасля 2020 года павінна з’явіцца станцыя «Даўгабродская» недалёка ад станцыі Трактарны завод. Яны будуць злучаны і будзе пабудаваны пераход з Аўтазаводской лініі да чацвёртай.
Пуцявое развіццё
[правіць | правіць зыходнік]За станцыяй у бок «Партызанскай» знаходзіцца 6-стрэлачны адваротны тупік, які выкарыстоўваўся для адварота саставаў, калі станцыя была канцавой.
Выхады
[правіць | правіць зыходнік]Выхады станцыі размешчаны ў падземных пераходах пад вуліцай Даўгабродскай. Побач са станцыяй размешчана галоўная прахадная Мінскага трактарнага завода, Дом культуры МТЗ і бульвар Трактарабудаўнікоў.
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Калонныя свяцільні
- Свяцільня
- Назва на пуцявой сцяне
- Выхад у горад да вуліцы Даўгабродскай і да трамвайнага прыпынку
- Пасадачная платформа
Зноскі
- ↑ Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трактарны завод (станцыя метро, Мінск)