Трандуіл
Трандуіл | |
---|---|
Thranduil | |
![]() Трандуіл | |
Інфармацыя |
Тра́ндуіл (на сіндарыне Thranduil) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна кароль лясных эльфаў Ліхалесся. Упершыню згадваецца ў тэксце твору «Хобіт, або Туды і назад».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын Орафера, бацька Легаласа. Ён стаў каралём лясных эльфаў пасля смерці яго бацькі ў бітве Апошняга Саюза. Дакладная дата нараджэння невядомая. Як было сказана ў «Няскончаных казаннях», і Орафер, і Трандуіл — эльфы з Дарыята, якія ў пачатку Другой Эпохі адправіліся на ўсход, і, перабраўшыся праз Туманныя горы, заснавалі там каралеўства лясных эльфаў. Паводле тэксту «Хобіта», ён меў валасы залатога колеру.
Трандуіл у «Хобіце»[правіць | правіць зыходнік]
Пасля паляпшэння адносін з гномамі ён скарыстаўся іх дапамогай пры будаўніцтве свайго падземнага палаца. Гэты палац таксама служыў крэпасцю, скарбніцай і турмой. Праўда, Трандуіл меў слабасць да срэбра і самацветаў, аднак скарбаў у яго было менш, чым у эльфійскіх каралёў старажытнасці, і з-за гэта ён часта быў з гномамі ў нацягнутых адносінах (чаму, па ўсёй верагоднасці, нямала спрыяла старажытная варожасць з-за рабаванне гномамі Дарыята), таму Трандуіл вельмі жорстка абышоўся з Торынам і яго кампаніяй.
У дні Трандуіла паміж эльфамі Ліхалесся і людзьмі Эсгарота былі ўсталяваны развітыя гандлёвыя адносіны: эльфы куплялі ў людзей харчы, асабліва якаснае віно з Дарвініёну, наўзамен збываючы страявы лес, сплаўляючы яго ўніз па рацэ.
Пасля гібелі цмока Смога Трандуіл рушыў з войскам да Эрэбара, аднак, даведаўшыся пра бядотны стан жыхароў Эсгарота, дапамог ім правіянтам і адправіў майстроў для дапамогі ў пабудове новых дагавораў. Сам жа ён выступіў з войскам разам з апалчэннем Эсгарота да Адзінокай гары і абсадзіў яе разам з Бардам, утрымліваючы блакаду гары аж да падыходу Даіна.
Пасля раптоўнага з'яўлення оркаў Туманных гораў Трандуіл узначаліў эльфійскае войска ў Бітве Пяці Войскаў і ваяваў на адным боку разам з гномамі і людзьмі. За гэта пасля перамогі Бард са сваёй часткі скарбаў (адна чатырнаццатая частка ад скарбу Смога) узнагародзіў яго за ўдзел і дапамогу. У падарунак ад Більба Трандуіл атрымаў срэбныя з жэмчугам каралі (падарунак Даіна) як «плату» за ўсё з'едзенае і выпітае ў палацы Трандуіла, калі Більба вымушаны быў хадзіць нябачным да таго, як здолеў зладзіць уцёкі з гномамі. Трандуіл жа назваў яго Сябрам эльфаў.
Трандуіл ва «Уладары Пярсцёнкаў»[правіць | правіць зыходнік]
Па просьбе Арагорна Трандуіл трымаў пад вартай Голума датуль, пакуль той не збег падчас раптоўнага ўварвання оркаў. Трандуіл адправіў свайго сына Легаласа да Элранда, каб паведаміць пра гэта. У дні Вайны Пярсцёнка яго каралеўства падверглася нападу войска Дол Гулдура, аднак у Бітве пад дрэвамі (англ. Battle Under the Trees) эльфы Ліхалесся выдужалі і самі адкінулі войскі Саўрана. Пасля падзення Саўрана землі пад уладай Трандуіла сталі звацца Лесам Зялёных Лісцяў (сынд. Eryn Lasgalen).[1]
Трандуіл у фільмах[правіць | правіць зыходнік]
У фільме рэжысёра Пітэра Джэксана «Хобіт: нечаканае падарожжа» Трандуіла гуляў акцёр Лі Пейс. Таксама Трандуіл з'явіцца і ў двух іншых фільмах трылогіі «Хобіт». У першым фільме трылогіі ён гуляў нямую ролю.
Зноскі
- ↑ Толкин, Властелин Колец. Книга III. Возвращение Короля, 1999, Приложение Б. Сказания временных лет
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх