Транквіла Крэмона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Транквіла Крэмона
Фатаграфія
Дата нараджэння 10 красавіка 1837(1837-04-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1878(1878-06-10)[1][3][…] (41 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, фатограф
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак Scapigliatura[d]
Уплыў на Francesco Filippini[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Транквіла Крэмона (іт. Tranquillo Cremona; 10 красавіка 1837, Павія — 10 чэрвеня 1878, Мілан) — італьянскі мастак, ілюстратар, заснавальнік руху скапільятура ў жывапісе XIX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Ламбардыі. Брат матэматыка Луіджы Крэмона. У 1848—1849 г. вучыўся ў рысавальнай школе пад кіраўніцтвам Чэзарэ Ферэры.

У 1852—1859 гадах жыў у Венецыі. Навучаўся жывапісу ў Венецыянскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Джавані Карнавалі. Студэнтам быў уражаны майстэрствам венецыянскіх жывапісцаў XV—XVI стагоддзяў, больш чым мастакоў традыцыяналістаў акадэміі. Быў зачараваны багаццем каляровай гамы і тэндэнцыі растушавання ліній, якія адрозніваюць некаторыя карціны позняга Тыцыяна.

У Венецыі Т. Крэмона атрымаў шэраг узнагарод у конкурсах студэнцкіх работ, і трохгадовую стыпендыю ўрада Аўстра-Венгрыі.

У 1859 годзе, каб пазбегнуць прызыву на аўстрыйскую ваенную службу, мастак пераехаў у Мілан, дзе стаў заснавальнікам і актыўным членам руху скапільятура.

Зноскі