Перайсці да зместу

Транквілізатары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Транквіліза́тары[1], анксіалітыкі (ад лац.: tranquillo — супакойваю) — лекавыя сродкі, група псіхатропных сродкаў, якія ўплываюць на тармажэнне ў цэнтральнай нервовай сістэме.

Транквілізатары памяншаюць пачуццё трывогі, страху, піхаэмацыянальнага напружання, зніжаюць тонус шкілетнай мускулатуры, уздзейнічаюць на шэраг функцый вегетатыўнай нервовай сістэмы і інш. Яны валодаюць седатыўным, снатворным, процісутаргавым дзеяннем.

Па хімічнаму складу транквілізатары належаць да розных класаў злучэнняў. Найбольш часта ўжываюцца хімічныя злучэнні, вытворныя бензадыязепіну[1].

Выкарыстоўваюцца транквілізатары пры неўрозах і неўрозападобных станах, сутаргах, эпілепсіі, артэрыяльнай гіпертэнзіі, стэнакардыі і іншых захворваннях. Валодаюць пабочнымі эфектамі, выклікаюць слабасць, санлівасць, зніжэнне канцэнтрацыі ўвагі, псіхічную і фізічную залежнасць.