Трансаляскінскі нафтаправод
Трансаляскінскі нафтаправод | |
---|---|
Галіна | нафтавая прамысловасць |
![]() | |
Краіна | |
У адміністрацыйнай адзінцы | |
Уладальнік | Alyeska Pipeline Service Company[d] |
Дата прыняцця ў эксплуатацыю | 20 чэрвеня 1977[1] |
Даўжыня |
|
Афіцыйны сайт | alyeska-pipe.com |
![]() | |
![]() |
Трансаля́скінскі нафтаправо́д[2] (англ.: Trans-Alaska Pipeline System, TAPS) — нафтаправод у ЗША. Перасякае штат Аляска ад радовішча Прадха-Бей на поўначы да порта горада Валдыз на поўдні.
Рашэнне аб будаўніцтве нафтаправода было прынята Кангрэсам ЗША ў выніку пачаўшагася нафтавага крызіса 1973 года і падпісана прэзідэнтам Рычардам Ніксанам 16 лістапада 1973 года. Праект распрацаваў амерыканскі інжынер рускага паходжання Ягор Паўлавіч Папоў. Будаўніцтва пачалося 29 красавіка 1974 года і было скончана 20 чэрвеня 1977 года.
Будаўніцтва Трансаляскінскага нафтаправода вялося ва ўмовах суровага клімату, палярнай ночы, вечнай мерзлаты, высокай сейсмічнасці. Нафтаправод працягласцю 1288 км перасякае каля 800 рэк і рэчак, у тым ліку найбуйнейшую раку Аляскі Юкан, тры горныя хрыбты і тры актыўныя геалагічныя разломы. Трубаправод быў спраектаваны так, каб вытрымаць землетрасенне сілай у 8,5 бала. У зоне вечнай мерзлаты прыкладна палова даўжыні нафтаправода пракладзена над зямлёй на 78 000 спецыяльных апор з кампенсатарамі вышынёй 6 м. Падземныя ўчасткі былі пракладзены на глыбіні ад 2,5 да 5 м. На нафтаправодзе 12 помпавых станцый. Найбольшая прапускная здольнасць 2136 барэляў за суткі.
Будаўніцтва Трансаляскінскага нафтаправода і яго эксплуатацыя паспрыялі развіццю такіх гарадоў Аляскі, як Анкарыдж, Фэрбанкс, Валдыз.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://web.archive.org/web/20201018061105/https://www.alyeska-pipe.com/TAPS/PipelineFacts Праверана 7 лістапада 2020.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трансаля́скінскі нафтаправо́д // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 505. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трансаля́скинский нефтепрово́д // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 485. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.