Транскрыпцыя (музыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Транскрыпцыя, музыка)

Транскры́пцыя — пералажэнне музычнага твора (аранжыроўка) для іншага, чым гэта прадугледжана арыгіналам, інструмента, голасу, выканальніцкага складу; вольная віртуозная апрацоўка твора. Адыгрывае важную ролю ў станаўленні і развіцці інструментальнай музыкі нацыянальных культур.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Транскрыпцыя з'явілася ў 1617 стагоддзях як пералажэнне нотных тэкстаў для выканання на іншых інструментах.

Росквіт транскрыпцыі ў 18 стагоддзі звязаны з творчасцю І. С. Баха (клавірныя транскрыпцыі канцэртаў А. Вівальдзі), у 19 стагоддзі — Ф. Ліста (канцэртныя транскрыпцыі для фартэпіяна 9 сімфоній Л. Бетховена, песень Ф. Шуберта, урыўкаў з опер В. А. Моцарта, Дж. Вердзі).

Істотнае развіццё набыла аркестравая транскрыпцыя, стваральнікі якой звычайна ўносілі ў яе ўласны творчы элемент (Моцарт перааркестраваў оперы Г. Ф. Гендэля, Г. Берліёз — К. В. Глюка, М. Рымскі-Корсакаў і Дз. Шастаковіч — М. Мусаргскага).

На Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сярод беларускіх кампазітараў і музыкантаў-выканаўцаў да транскрыпцыі звярталіся А. Клумаў (фартэпіянная сюіта на тэмы з балета «Гаянэ» А. Хачатурана), Я. Глебаў (пералажэнні для скрыпкі і фартэпіяна, кларнета і фартэпіяна фрагментаў з уласных балетаў і сімфоній), Дз. Камінскі (творы Г. Вагнера, Б. Сметаны, І. Стравінскага), І. Алоўнікаў (фартэпіянная транскрыпцыя на тэмы з балетаў Глебава, Г. Вагнера) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]