Перайсці да зместу

Трансмісійнае масла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трансмісійнае масла ТМ 5-18

Трансмісі́йнае ма́сла[1] — нафтавае ці сінтэтычнае змазачнае масла, прызначанае для закрытых зубчастых перадач усіх відаў (рэдуктараў, каробак перадач, раздатачных каробак, галоўных перадач вядучых мастоў і іншых) у шырокім дыяпазоне тэмператур і нагрузак.

Вырабляюць трансмісійнае масла на аснове нафтавага масла ці сінтэтычнага масла з дабаўленнем прысадак (процізадзірных, антыакісляльных, проціпенных і іншых).

У гідрадынамічных і гідрааб’ёмных перадачах трансмісійнае масла выконвае функцыі асяроддзя, якое перадае магутнасць і запаўняе сістэмы рэгулявання[2]. Адкрытыя зубчастыя перадачы змазваюць асабліва вязкімі астаткавымі нафтавымі масламі з прысадкамі[1].

Разнавіднасцю трансмісійнага масла з’яўляецца гіпоіднае масла, прызначанае для змазкі гіпоідных перадач. Яно мае прысадкі, што хімічна ўзаемадзейнічаюць з матэрыялам і ўтвараюць злучэнні, якія выконваюць функцыі процізадзірных пакрыццяў.

  • Трансмісі́йнае ма́сла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 507. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Трансмиссио́нные масла́ // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 151. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Трансмиссио́нные масла́ // Политехнический словарь (руск.) / Редкол.: А. Ю. Ишлинский (гл. ред.) и др. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 542. — 656 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-003-7.
  • Виленкин А. В. Трансмиссио́нные масла́ // Химическая энциклопедия: в 5 т (руск.) / Зефиров Н. С. (гл. ред.). — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — Т. 4: Пол—Три. — С. 623. — 639 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85270-039-8.
  • ГОСТ 17479.2-85 Масла трансмиссионные. Классификация и обозначение.