Транспарт у Джыбуці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Транспарт Джыбуці — найбольш развітая галіна эканомікі. Марскі порт Джыбуці — дзяржаўнае прадпрыемства з прапускной здольнасцю 1,5 млн т. сухіх грузаў і 2 млн т вадкага паліва ў год. З 2000 года порт здадзены ў 20-гадовую канцэсію арабскаму эмірату Дубаі. З 2006 года функцыянуе новы глыбакаводны порт у Дарале з кантэйнерным тэрміналам магутнасцю 1,2 млн кантэйнераў у год і зонай свабоднага гандлю.

Працягласць аўтамабільных дарог — звыш 3000 км, у тым ліку асфальтаваных — каля 400 км.

У горадзе Джыбуці маецца міжнародны аэрапорт.

Агульная даўжыня чыгуначнай сеткі складае 781 км. У канцы 1990-х гадоў транспарт агульнага карыстання, перш за ўсё чыгуначны, быў прыватызаваны. Канцэсійная дакументацыя была падрыхтавана і ўведзена ў дзеянне кансультацыйнай фірмай Louis Berger пры садзейнічанні двух фірмаў са Швецыі.

Чыгунка Джыбуці — Адыс-Абеба (джыбуційскі ўчастак — 106 км) знаходзіцца ў кантролі сумеснай джыбуційска-эфіопскай кампаніі. Будаўніцтва джыбуційскага ўчастка з шырынёй каляіны 1000 мм завершана ў 1900 годзе. У лакаматыўным парку галоўным чынам цеплавозы. З 1998 г. у сувязі з закрыццём для Эфіопіі Эрытрэйскіх марскіх партоў з-за канфлікту паміж двума краінамі, грузаперавозкі па маршруце Адыс-Абеба-Джыбуці-Адыс-Абеба ўзраслі ў 4-5 разоў.