Транспарт у Мінску

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гарадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя віды гарадскога транспарта: метро, аўтобусы, тралейбусы, трамваі і маршрутныя таксі.

Тарыфы на праезд у грамадскім транспарце з 2006 года складаюць - 500 рублёў ($0,2) поўны, 250 ($0,1) льготны. Тарыф на праезд у маршрутным таксі складае 800—1300 рублёў ($0,37-0,6)

Метро[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя метро Каменная Горка

Мінскае метро ўяўляе сабой дзве лініі агульнай працягласцю 27,6 км і складаецца з 29 станцый і двух дэпо. Па стану на студзень 2007 года будуюцца 5 новых станцый. Пасажыраў абслугоўвае 215 вагонаў метро. Інтэрвал руху ў гадзіну пік складае меней 2-х хвілін, пасля 23:00 — 10 хвілін. Першы цягнік з канчатковых станцый адпраўляецца ў 5:35 раніцы, апошні — у 1:02. З адкрыццём трох новых станцый у лістападзе 2005 колькасць перавезеных пасажыраў у метрапалітэне наблізілася да мільёна пасажыраў у дзень, што складае каля 30% пасажыраў, якія перавозяцца ўсім грамадскім транспартам Мінска.

Аўтобус[правіць | правіць зыходнік]

Аўтобус МАЗ-103

Больш за 120 маршрутаў мінскіх аўтобусаў абслугоўваецца сям'ю аўтапаркамі. Асноўную частку аўтобусаў складаюць МАЗ-103, -104, -105, Ікарус-260, -280 і ЛАЗ-695. Сустракаюцца таксама аўтобусы ЛИАЗ-5256, ЛИАЗ-677 і Нёман-52012. Па стане на канец 2005 года агульная колькасць мінскіх аўтобусаў — 1677, 48 % з іх выпрацавалі свой рэсурс. У 2005 парк машын быў абноўлены на 10 %. У 2006 годзе было запланавана абнаўленне больш 18 % - 300 аўтобусаў (з іх 100 МАЗ-105, 150 МАЗ-103, 30 прыгарадных машын і каля 25 МАЗ-152). Машыны набываліся на заводах МАЗ і Нёман на ўмовах лізінгу. Па выніках 2006 года ў аўтапаркі паступіла 174 аўтобусы МАЗ-103, 100 МАЗ-105, 70 Нёман, 18 МАЗ-152 і 2 МАЗ-251 - усяго 364 машыны. Аўтобусы МАЗ-103 і МАЗ-105 пастаўляюцца з рухавікамі «Мэрсэдэс» і аўтаматычнай каробкай перадач. У 2007 годзе плануецца закупіць 200 аўтобусаў[1]. Планируюць закупiць на 2017 год автобусы 4-ГА пакалення АКСМ-А420 MAX DUO

Тралейбус[правіць | правіць зыходнік]

Тралейбус МАЗ-103Т

У Мінску на сённяшні дзень працуе 68 маршрутаў, што абслугоўваюцца чатырма дэпо. Упершыню тралейбус на вуліцах горада з'явіўся 13 кастрычніка 1952 года. У эксплуатацыі знаходзяцца як тралейбусы ЗИУ, якія захаваліся з часоў Савецкага Саюза, так і сучасныя машыны вытворчасці прадпрыемстваў Белкамунмаш і МАЗ. На балансе мінскіх дэпо зараз 1050 тралейбусаў. Гэта другі паказчык у свеце пасля Масквы. У 2004 было закуплена 42 новых тралейбусаў, у 2005 - 54 (абнаўленне парку на 5 %). Па стане на канец 2005 года 65 % мінскіх тралейбусаў выпрацавала свой рэсурс. У 2006 годзе тралейбусны парк планавалася абнавіць на 15 % — у Мінск павінны былі паступіць 200 тралейбусаў вытворчасці Белкамунмаш, аднак гэты план выкананы не быў - завод паставіў толькі 60 АКСМ-213 і 41 АКСМ-32102 - усяго 101 машына. У 2007 годзе плануецца закупіць 105 тралейбусаў. К 2017 году планируют закупить троллейбусы 4-го поколения АКСМ-420 MAX DUO

Трамвай[правіць | правіць зыходнік]

Трамвай АКСМ-60102

Першае трамвайная лінія была адкрыта ў Мінску 13 кастрычніка 1929. Пасля абвяшчэння незалежнасці ў пачатку 1990-х, асноўнымі мадэлямі трамваяў, якія выкарыстоўваліся ў Мінску, былі машыны РВЗ і Татра. У 2000 годзе на прадпрыемстве «Белкамунмаш» быў наладжаны выпуск беларускіх трамваяў АКСМ-1М, а ў 2001 былі выпушчаны мадэлі АКСМ-60102 і АКСМ-743. Акрамя гэтага, у 2002 годзе нямецкім горадам Карлсруе Мінску былі падораны 10 трамвайных вагонаў GT8D. Па стане на студзень 2006 у Мінске было 153 трамваі, з іх 56 % выпрацавала свой рэсурс. У 2006 для горада было закуплена 20 трамваяў АКСМ-60102 вытворчасці Белкамунмаш. План на 2007 прадугледжвае пакупку 30 трамваяў.

Маршрутнае таксі[правіць | правіць зыходнік]

Маршруткі, як тып транспарту, упершыню ўведзеныя аўтакамбінатам таксаматорнага транспарту ў Мінску ў 1974 годзе з мэтай паляпшэння перавозкі пасажыраў з цэнтру горада ў жылыя раёны. На маршрутах выкарыстоўваліся айчынныя мікрааўтобусы РАФ-977ДМ, а з канца 70-х РАФ-2203.

Паслугі маршрутных таксі надаюць у Мінску як прыватныя кампаніі, так і дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс». Апроч мікрааўтобусаў Газэль таксама выкарыстоўваюцца: Mercedes Sprinter (Мінсктранс), Volkswagen Transporter (прыватныя перавознікі), Peugeout Boxer (прыватныя перавознікі), Ford Transit (прыватныя перавозчыкі) і некаторыя іншыя мадэлі розных вытворцаў. Таксама ТАА «Флора і фауна 2004» выкарыстоўвае аўтобусы малога класа Багдан-А092 і Радзіміч-АО92. Усяго парк маршрутных таксі налічвае ў Мінску больш за 1000 аўтамабіляў.

Паводле звестак за першага паўгоддзя 2008 маршрутнымі таксі ў Мінску было перавезена 2,3 млн чалавек.

Таксі[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 г. мелася звыш 4 тысяч падвозчыкаў і 12 зарэгістраваных службаў адпраўкі падвозу: 107, 135, 152, 155, 156, 157, 158, 161, 181, 184, 7337 «Поспех» і 7788 «Алмаз». Аўтамабілі зарэгістраваных падвозчыкаў мелі жоўтыя нумары. У адрозненне ад іншых гарадоў краіны ў сталіцы заставалася істотая доля незарэгістраваных падвозчыкаў, што складала звыш траціны ад зарэгістраваных. Падвоз незарэгістраванымі падвозчыкамі ажыццяўляўся шляхам падбору пасажыраў на стаянках вакзалаў, рэстаранаў, клубаў і крамаў пераважна ўвечары і ўначы, у святы і выходныя дні[2].

Гарадская электрычка[правіць | правіць зыходнік]

З 2011 года ажыццяўляецца праект па стварэнні мінскай гарадской электрычкі — сеткі маршрутаў чыгуначнага грамадскага транспарта ў межах Мінска і бліжэйшага прыгарада.

Міжгародны транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабільны[правіць | правіць зыходнік]

Аўтавакзалы: Маскоўскі, Цэнтральны, Усходні

Чыгуначны транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Мінскі чыгуначны вакзал

Аэрапорты[правіць | правіць зыходнік]

Побач горада размещаны аэрапорт Мінск-1. Ён не абслугоўваецца, на яго месцы ў верасні 2015 года пачалі будаваць новы мікрараён.

У 42-х кіламетрах на ўсход ад Мінска размешчаны Нацыянальны аэрапорт Мінск (Мінск-2). Ён абслугоўвае ў асноўным міжнародныя рэйсы беларускіх авіякампаній «Белавія» і «Трансавіяэкспарт» і замежных кампаній «Аўстрыйскія авіялініі», «Лот» (Польшча), «Люфтганза» (Германія), «Эль-Аль» (Ізраіль).

Дзіцячая чыгунка[правіць | правіць зыходнік]

Дзіцячая чыгунка была адкрыта ў Мінску 9 ліпеня 1955. Яе даўжыня складае 4,5 км, па шляху чыгункі размешчаны 3 станцыі — Заслонова, Піянерская, Сасновы Бор. Дарога пачынае працаваць 1 мая і закрываецца ў апошнюю нядзелю жніўня.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]