Транспарт у Тунісе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цягнік на чале з цеплавозам на станцыі Сфакс SNCFT

Транспартная сістэма Туніса сфармавалася яшчэ ў каланіяльныя часы. Сёння яна ў асноўным мадэрнізуецца. Горад Туніс з’яўляецца цэнтрам транспартнай сістэмы краіны, як самы буйны горад з самым вялікім портам і зручнай транзітнай сістэмай.

Аўтамабільны транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Важную ролю ва ўнутраных перавозках адыгрываюць аўтадарогі. На 1973 год працягласць шашэйных дарог складала 18,8 тыс. км, з іх палепшаных — 10,6 тыс. км[1]. На 2010 год працягласць шашэйных дарог складала 19,4 тыс. км, з іх палепшаных — 14,7 тыс. км

Чыгуначны транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначная сетка Туніса

Чыгуначны транспарт развіты на населенай поўначы, дзе сфармавалася чыгуначная сетка. Даўжыня чыгуначнай сеткі краіны, кіруемай кампаніяй SNCFT (фр.: Société Nationale des Chemins de Fer Tunisiens), звыш 2152 км, з іх з шырынёй каляіны 1435 мм — 468 км[1] і 1674 км з шырынёй каляіны 1000 мм. Вузкакалейная чыгунка Гафса-Сфакс з каланіяльных часоў выкарыстоўваецца для вывазу да мора жалезнай руды і фасфарытаў. Маецца чыгуначнае злучэнне з Алжырам, чыгункі ў Лівію існуюць толькі на паперы.

Трубаправодны транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Туніс мае разгалінаваную сетку трубаправодаў, уключаючы 3059 км газаправодаў, 1203 кіламетраў нафтаправодаў і 345 км нафтапрадуктаправодаў

Марскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародныя грузавыя перавозкі ажыццяўляюцца марскім транспартам. Асноўныя порты краіны: Хальк-эль-Уэд, Сфакс, Бізерта, Сехіра, Сус[1].

Паветраны транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Паветраны транспарт злучае Туніс з краінамі Афрыкі і Еўропы, абслугоўваюцца таксама ўнутраныя паветраныя лініі[1]. У краіне восем міжнародных аэрапортаў, агульная колькасць аэрапортаў 29 (на 2013 год). Аэрапорты: Туніс-Карфаген, Манасцір імя Хабіба Бургібы і інш.

Зноскі

  1. а б в г Большая советская энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 26. Тихорецк — Ульяново. 1977. 624 стр., илл.; 46 л. илл. и карт.