Транспарт у Эстоніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Транспартная сістэма Эстоніі пераважна складаецца з сеткі аўтамабільных дарог і чыгункі. Геаграфічнае становішча дазваляе Эстоніі весці выгадны гандаль, ажыццяўляючы імпарт і экспарт тавараў па зямлі (аўтамабільным і чыгуначным транспартам), паветры і моры.

Дарогі[правіць | правіць зыходнік]

Сетка галоўных дарог і еўрамагістралей у Эстоніі.
  • Агулам: 57 565 км (у тым ліку 16 465 км нацыянальных дарог).
  • З дарожным пакрыцьцём: 12 926 км (у тым ліку 99 км хуткасных шосаў).

Нацыянальныя дарогі[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальныя дарогі ўтвараюць аснову эстонскай дарожнай сеткі. Іх агульная даўжыня сягае 16 465 км (29% ад усіх дарог), 59% з іх маюць дарожнае пакрыццё[1]. Нацыянальныя дарогі падзеленыя на 3 ўзроўні:

  • галоўныя дарогі (1601 км),
  • звычайныя дарогі (2391 км),
  • другарадныя дарогі (12 425 км).


Галоўныя дарогі
Нумар Еўрамагістраль Маршрут Даўжыня (км) Заўвагі
1 E20 ТалінНарва 212 Цягнецца ў бок Санкт-Пецярбургу, на мяжы з Расіяй пераходзіць у аўтамагістраль M11.
2 E263 Талін — ТартуВыруЛугамаа 286 Перасякае Эстонію з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, далей злучаецца з галоўнай дарогай №2.
3 E264 Йыхві — Тарту — Валга 219 Ад Валгі да Рыгі працягваецца як латвійская шаша A3
4 E67 Талін — ПярнуІкла 193 Ад Іклы да Рыгі працягваецца як латвійская шаша A1
5 Пярну — РаквэрэСымэру 184 Ідзе ад Пярну праз Пайдэ і злучаецца з галоўнай дарогай №1 пад Ракверэ
6 Валга — Уулю 125 Ад Пярну праз Кілінгі-Німэ да Валгі
7 E77 РыгаПскоў 22 Кароткі адрэзак на паўднёвым усходзе Эстоніі. Праходзіць празь Місо, працягваецца як расійская аўтамагістраль А212 і латвійская A2.
8 E265 Талін — Палдыскі 47 Праз Кейлу, участак КейлаПалдыскі уваходзіць у еўрапейскую магістраль E265, далей працягваецца на пароме да Капелскяру.
9 ÄäsmäeХаапсалуRohuküla 81 Паромны рух паміж Rohuküla і Хіюмаа
10 РысціВірцуКуівастуКурэсаарэ 144 Паромны рух Віртсу і Куйвасту (Мухумаа)
11 E265 Талінская кальцавая аўтадарога 38
92 Тарту — ВільяндзіКілінгі-Нымэ 123

Чыгунка[правіць | правіць зыходнік]

  • Агулам: 900 км агульнадаступных шляхоў (1200 км з улікам службовых нітак).
  • З шырокай каляінай (1500/1524 мм): 900 км (133 км электрыфікавана).

Чыгуначны рух з сумежнымі краінамі[правіць | правіць зыходнік]

  •  Латвія — пасажырскі і грузавы рух, аднолькавая шырыня каляі (1520 мм)
  •  Расія — пасажырскі і грузавы рух, аднолькавая шырыня каляі (1520)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Estonian Road Administration. Архіўная копія (англ.). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2009. Праверана 2 красавіка 2016.