Перайсці да зместу

Трансфармізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Трансфармі́зм[1] (ад лац.: transformis — пераўтвораны) — сістэма ўяўленняў прыродазнаўцаў і філосафаў XVII—XIX стагоддзяў[2] аб змене і ператварэнні арганічных форм, паходжанні адных арганізмаў ад другіх, якая папярэднічала эвалюцыйнаму вучэнню.

Трансфармізм склаўся на аснове поглядаў антычных і сярэдневяковых мысляроў і філосафаў, якія развівалі ідэю зменлівасці свету[2] і быў на той час прагрэсіўны. Супрацьстаяў крэацыянізму — светапогляду, заснаванаму на рэлігійных уяўленнях, які адмаўляў гістарычную зменлівасць арганізмаў[2]. Тэрмін выкарыстоўваўся пераважна вучонымі-эвалюцыяністамі дадарвінаўскага перыяду[1][3].

Прадстаўнікі трансфармізму пастуліравалі, але не даказвалі эвалюцыйнага пераўтварэння арганізмаў. Для тлумачэння механізму трансфармацыі яны звычайна дапускалі магчымасць мэтазгоднай (прыстасавальнай) рэакцыі на змены знешніх умоў і наследаванне набытых такім чынам прыкмет[2].

Найбольш вядомыя трансфармісты: Роберт Гук, Дэні Дзідро, Ж.-Л. дэ Бюфон, Эразм Дарвін, Ё. В. Гётэ, Э. Жафруа Сент-Ілер, К. Ф. Рулье, А. А. Каверзнеў.