Трансіарданія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трансіарданія.

Трансіарданія ці Заіарданне — назва (з часоў крыжовых паходаў да Першай сусветнай вайны) вялікага, без фіксаваных меж рэгіёна на ўсход ад ракі Іардан, які ў старажытныя часы называлі Эдом, Мааў.

Геаграфія і дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Трансіарданія распасціралася на поўдні, праз пустыню Негеў, да Акабскага заліва. На ўсходзе і на поўначы не было рэальных меж, на захадзе было Мёртвае мора, а на ўсходзе пралягалі маршруты караванаў і паломнікаў, вобласць, якая носіць назву Хіджаз. На кантроль за гэтымі тэрыторыямі прэтэндаваў і Эмір Дамаска, як правіла, тут не было сутычак і любых іншых канфліктаў паміж хрысціянамі і мусульманамі.

Да Першага Крыжовага паходу Трансіарданія належала Фацімідам, чые нешматлікія прадстаўнікі беглі, як толькі з’явіліся першыя крыжакі, мясцовыя ж плямёны хутка склалі з крыжакамі мірнае пагадненне. У 1100 годзе Балдуін I здзейсніў першую экспедыцыю ў Трансіарданію, ён таксама арганізоўваў ваенныя экспедыцыі ў 1107 і 1112 гадах, а ў 1115 годзе пабудаваў крэпасць Манрэаль для кантролю за караваннымі шляхамі, які забяспечваў вялікі даход каралеўству. Крыжакі таксама кантралявалі тэрыторыю вакол Петры, дзе было створана архібіскупства, васал лацінскага патрыярха Іерусаліма.

У Трансіарданіі было мала хрысціян, асноўным насельніцтвам былі бедуіны — шыіты. Шматлікія сірыйскія хрысціяне перасяліліся адсюль у Іерусалім у 1115 годзе пасля выгнання адтуль яўрэяў, каб засяліць свабодны квартал. Іншыя мясцовыя хрысціяне вялі або качавы, або паўкачавы стыль жыцця і не карысталіся даверам крыжакоў.

Трансіарданская сіньярыя[правіць | правіць зыходнік]

Жан Ібелін, граф Яфы называў Трансіарданію сіньярыяй, адным з чатырох галоўных васалаў каралеўства, аднак магчыма, што Трансіарданія ў XII стагоддзі лічылася княствам. Яно было створана пасля экспедыцыі Балдуіна I, але з-за нявызначаных меж і аддаленасці сіньёры Трансіарданіі заўсёды імкнуліся атрымаць некаторую незалежнасць ад каралеўства. Трансіарданская сіньярыя была адной з найбуйнейшых у каралеўстве. У 1118 годзе Балдуін I аддаў яе ў лен Раману дэ Пюі, а пасля мецяжу Гуга II дэ Пюізэ ў 1134 годзе, падтрыманага Раманам, яна перайшла да Паена дэ Мільі, мажардома каралеўства, які кіраваў з 1126 па 1148. Раман дэ Пюі і Гуга II дэ Пюізэ былі выгнаны з каралеўства. У 1142 годзе Фульк Іерусалімскі пабудаваў замак Карак (Крак дэ Мааў), які стаў важнейшым умацаваннем крыжакоў. Замкі Сафет, Тарон і Наблус былі размешчаны не ў Трансіарданіі, але часам кіраваліся сіньёрамі Трансіарданіі, якія атрымалі гэты тытул дзякуючы шлюбу.

У 1148 годзе сіньярыя ў рамках Другога Крыжовага паходу ўдзельнічала ў рэйдзе крыжакоў на Дамаск. Мір з Дамаскам быў жыццёва важны для існавання каралеўства і асабліва Трансіарданіі, паколькі пасля паражэння крыжовага паходу абараназдольнасць сіньярыі рэзка пагоршылася.

Маўрыцыю (Марысу), сіньёру Трансіарданскаму, спадчніцай якога стала яго дачка Ізабела, якая кіравала разам са сваім мужам Філіпам дэ Мільі, сіньёрам Наблуса, які быў вымушаны адмовіцца ад правоў на горад, каб стаць сіньёрам Трансіарданіі. Пасля смерці жонкі Філіп (які кіраваў у 11611168) стаў рыцарам-тампліерам, а пазней і магістрам Ордэна. Тым часам Анфруа III дэ Тарон, ажаніўшыся са Стэфаніяй, дачкой Філіпа, стаў і сеньёрам Трансіарданіі. Два іншыя яе мужы таксама прымалі гэты тытул.

У 1177 годзе Рэно дэ Шацільён, да гэтага князь-кансорт Антыёхіі праз сваю жонку Канстанцыю, стаў сіньёрам Трансіарданіі пасля жаніцьбы са Стэфаніяй. Ён лічыў, што кароль не мае ўлады над яго ўладаннямі, і называў сябе мясцовым каралём. Ён выкарыстоўваў сваё становішча, каб нападаць на караваны і паломнікаў, планаваў нават набег на Мекку, вынікам гэтай разбойніцкай дзейнасці стаў напад Саладзіна ў 1187 годзе на Іерусалімскае каралеўства. Пасля бітвы пры Хатыне 4 ліпеня 1187 года Рэно, які патрапіў у палон, быў забіты асабіста Саладзінам. Да 1189 года Саладзін заняў усю Трансіарданію і знішчыў усе крэпасці крыжакоў. Іерусалім вярнуўся ў рукі хрысціян у 1229 годзе, але каралеўства ўжо ніколі не вярнула тэрыторый на ўсход ад Іардана. Правы на тытул доўгі час належалі Ізабеле, дачцэ Стэфаніі, а затым дынастыі Манфор, сіньёрам горада Тыра. У 1350-я гады, калі дынастыя згасла, правы на тытул атрымалі каралі Кіпра, сваякі сіньёраў Тыра і Тарона.

У часы кіравання крыжакоў бедуіны існавалі практычна самі па сабе, хоць і плацілі падаткі за праход караванаў. Мясцовая глеба выкарыстоўвалася для земляробства, вырошчваліся пшаніца, гранат і аліва, а з Мёртвага мора здабывалася соль.

Пазней гэтыя тэрыторыі належалі эмірам Трансіарданіі.

XX стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 1921 года ў рамках Брытанскага мандата ў Палесціне быў створаны залежны ад Вялікабрытаніі эмірат Трансіарданія, які атрымаў каля 3/4 ад тэрыторыі падмандатнай Палесціны. 25 мая 1946 года новая дзяржава атрымала незалежнасць.

Падчас Араба-ізраільскай вайны 1947—1949 гадоў Трансіарданіяй быў акупаваны і ў аднабаковым парадку анексаваны Заходні бераг ракі Іардан, уключаючы Усходні Іерусалім[1], пасля чаго Трансіарданія была пераназвана ў каралеўства Іарданія.

Да Шасцідзённай вайны 1967 года ў яго ўваходзілі як усходні бераг р. Іардан, які быў асноўнай тэрыторыяй Трансіарданіі да вайны, так і захоплены — заходні.

Лорды Трансіарданіі[правіць | правіць зыходнік]

Уласныя васалы[правіць | правіць зыходнік]

У часы Філіпа з Наблуса, аравійская Петра была феодам, падвасальным сіньёрам Трансіарданіі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. (гэта анексія была прызнана толькі Вялікабрытаніяй і Пакістанам)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]